Untitled Document
Сучасны стан i перспектывы развiцця паслядыпломнай адукацыi
абмеркавалi ўкраінскія i беларускiя педагогi
На мінулым тыдні адбыўся трохдзенны візіт дэлегацыі ўкраінскіх
педагогаў у нашу краіну. Упершыню Мінск наведалі рэктары двадцаті сямі абласных
інстытутаў паслядыпломнай педагагічнай адукацыі Украіны, якія займаюцца павышэннем
кваліфікацыі і перападрыхтоўкай педагагічных кадраў.
Дэлегацыю з суседняй краіны ўзначальваў рэктар Цэнтральнага інстытута паслядыпломнай
педагагічнай адукацыі Акадэміі педагагічных навук Украіны прафесар Віктар Алейнік.
Беларускі бок прадстаўлялі Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, першы намеснік
Міністра Аляксандр Жук, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алег Таўгень,
рэктары абласных і гарадскога інстытутаў павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў
і спецыялістаў адукацыі, кіраўнікі навучальных устаноў.
Якімі павінны быць тэарэтычныя і практычныя падыходы ў дзейнасці ўстаноў паслядыпломнай
педагагічнай адукацыі менавіта ў сённяшні час, час перамен? Якая роля адведзена
сістэме павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў у кадравым забеспячэнні
адукацыйнай прасторы дзвюх краін? Такія пытанні былі вынесены на беларуска-украінскі
семінар, які прайшоў на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Знаёмству з ёй
было прысвечана шмат часу ў першы ж дзень сустрэчы з украінскімі калегамі.
Гасцям з Украіны былі прадстаўлены сродкі і формы навучання ў
акадэміі. Выклікалі зацікаўленасць напрацоўкі ў камп'ютэрнай дыягностыцы, у
інавацыйных тэхналогіях, у дыстантным навучанні.

Адкрыцце семiнара. Кiраўнiкi ўкраiнскай i беларускай дэлегацый.


Рабочыя моманты сустрэчы
Далейшае знаёмства ўкраінскіх калег з сістэмай адукацыі Беларусі
працягвалася непасрэдна ў навучальных установах Мінска і Мінскай вобласці. Госці
пабывалі у Мінскім абласным і Мінскім гарадскім інстытутах павышэння кваліфікацыі
і перападрыхтоўкі педагагічных кадраў, у ліцэі БДУ, у дзіцячым садку калгаса
"Бальшавік" Мінскага раёна, Бараўлянскай гімназіі, Дубаўлянскай сярэдняй
школе, Мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў, сярэдніх школах Мінска №№26, 166,
216.
Удзельнiкi мiжнароднага семiнара наведал мемарыяльны комплекс
Хатынь, дзе ўшанавалi памяць жыхароў Беларусi, загiнуўшых у час Вялiкай Айчынай
вайны.

Напрыканцы сустрэчы было выказана спадзяванне аб далейшым супрацоўніцтве
паміж дзвюмя краінамі ў галіне адукацыі. Беларускія педагогі мяркуюць наведаць
Украіну ўжо ў самы бліжайшы час.
("Настаўніцкая газета" ад 30.09.2003 г.)
|