27 ноября–01 декабря 2017 г. – павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Вывучэнне беларускай літаратуры ва ўмовах профільнага навучання»
Баннер

27 ноября–01 декабря 2017 г. – павышэнне кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Вывучэнне беларускай літаратуры ва ўмовах профільнага навучання»

Форма правядзення: вочная (дзённая).

Мэтай павышэння кваліфікацыі з’яўляецца павышэнне літаратурнай, метадычнай і прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Удзельнікі семінара змогуць:

  • паглыбіць свае веды ў гісторыі і тэорыі літаратуры, методыцы выкладання беларускай літаратуры ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі;
  • пазнаёміцца з эфектыўным вопытам педагагічнай дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
  • павысіць літаратурную, метадычную і прафесійную кампетэнтнасць;
  • распрацаваць вучэбныя матэрыялы, накіраваныя на вывучэнне вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” ва ўмовах профільнага навучання.

У семінары запланаваны ўдзел выкладчыкаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяражаўнага ўніверсітэта, супрацоўнікаў  НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», настаўнікаў кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».

Для ўдзелу ў павышэнні кваліфікацыі неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8 (017) 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч). Колькасць месцаў абмежаваная.

Кошт навучання – 57 рублёў 50 капеек.

Разліковы рахунак: BY85 AKBB 3632 9000 0555 9530 0000, БИK AKBBBY21514 ОАО «АСБ Беларусбанк»; филиал 514, УНП 100377863, ОКПО 05897147 (код 021).

Пры аплаце за навучанне за наяўны разлік неабходна паведаміць супрацоўніку банка рэквізіты паслугі:

  • г.Мінск
  • Адукацыя
  • Дадатковая адукацыя
  • Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»
  • Папярэдняя аплата за курсы
  • Код плацяжу – 021.
  • Прозвішча плацельшчыка.

Пражыванне ў інтэрнаце акадэміі па адрасе: г. Мінск, вул. Л. Бяды, 24 (аплата: арыенціровачна 2 рублі 80 капеек за суткі).

Пры сабе мець:

  • квітанцыю аб аплаце за навучанне;
  • запоўненыя дамовы;
  • пашпарт (копію пашпарта).

Пачатак заняткаў: 27.11.2017 а 12 гадзіне.

Камандзіровачныя выдаткі за кошт арганізацыі, якая камандзіруе.

Даведкі па тэлефоне: 8 017 296 69 94 (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы).

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер