Урок для дарослых як эфектыўная форма павышэння прафесійнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Баннер

Урок для дарослых як эфектыўная форма павышэння прафесійнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

У адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагогаў на 2019 г. дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» праводзіць Рэспубліканскі вочна-завочны конкурс метадычных распрацовак метадыстаў Р(Г)ВМК і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Урок для дарослых як эфектыўная форма павышэння прафесійнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры».

Арганізацыю і метадычнае суправаджэнне Конкурсу забяспечваюць Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», Грамадскае аб'яднанне «Беларускае педагагічнае таварыства» (далей - Арганізатар).

На Конкурс могуць быць прадстаўлены метадычныя распрацоўкі урокаў для дарослых, якія адпавядаюць патрабаванням.

МЭТА КОНКУРСУ: выяўленне метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія творча працуюць; распаўсюджванне эфектыўнага метадычнага вопыту; стварэнне ўмоў для публічнага прызнання, падтрымкі і развіцця ініцыятыў у галіне арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.

ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ: стымуляванне творчай дзейнасці метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; садзейнічанне іх самаразвіццю, асобаснаму і прафесійнаму росту.

УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

Удзел у Конкурсе на добраахвотнай аснове могуць прыняць метадысты раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры незалежна ад стажу работы, кваліфікацыйнай катэгорыі і ўзросту. Колькасць удзельнікаў не абмежавана. Матэрыялы на Конкурс падаюць самі ўдзельнікі.

КАЛЯНДАР КОНКУРСУ

  • 9 красавіка пачатак Конкурсу.
  • 10 красавіка20 верасня завочны этап:

10 красавіка20 чэрвеня прыём заявак і конкурсных матэрыялаў (прыём конкурсных работ працягнуты да 10.09.2019);
20 чэрвеня – 15 верасня работа журы па ацэнцы конкурсных матэрыялаў;
1
5–20 верасня падвядзенне прамежкавых вынікаў Конкурсу: вызначэнне фіналістаў (падвядзенне прамежкавых вынікаў працягнута да 04.10.2019).

  • 17 кастрычніка вочны этап:

17 кастрычніка - фінал Конкурсу (на базе акадэміі): правядзенне прадстаўленых на Конкурс урокаў для дарослых; абвяшчэнне пераможцаў конкурсу; узнагароджванне.

ПРАДСТАЎЛЕННЕ МАТЭРЫЯЛАЎ

Конкурс праводзіцца ў вочна-завочнай форме. Заяўку (сканіраваны варыянт з подпісам) на ўдзел у Конкурсе неабходна падаць разам з конкурснымі матэрыяламі. Конкурсныя матэрыялы ў электронным выглядзе на Конкурс накіроўваюцца Арганізатару ва ўстаноўленыя тэрміны: пачатак прыёму матэрыялаў – 10 красавіка 2019 года, заканчэнне – 20 чэрвеня 2019 года. Падвядзенне вынікаў – верасень-кастрычнік 2019 года.

Форма прадстаўлення конкурсных матэрыялаў, патрабаванні да іх. Метадычныя распрацоўкі павінны адпавядаць тэме Конкурсу. Аб'ём матэрыялаў – да 12 старонак (памер шрыфту 14, інтэрвал адзінарны).

Конкурсныя работы разам з заяўкай дасылаюцца на электронную пошту Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript з пазнакай «Конкурс метадычных распрацовак: урок для дарослых». Файл павінен быць названы па наступным узоры: Іваноў_Інтэрактыўныя прыёмы.docx (Прозвішча_першыя словы тэмы ўрока для дарослых.docx).

Матэрыялы, прадстаўленыя пазней за ўстаноўленыя тэрміны, да разгляду не прымаюцца. Прадстаўленыя на Конкурс матэрыялы не вяртаюцца.

Дасылаючы заяўку і матэрыялы, удзельнікі Конкурсу даюць тым самым згоду на бясплатнае размяшчэнне гэтых матэрыялаў з указаннем імені аўтара на сайце акадэміі і ў зборніку «Урок для дарослых як эфектыўная форма павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў», выданне якога плануецца па выніках правядзення Конкурсу.

АЦЭНКА КОНКУРСНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

Ацэнка конкурсных матэрыялаў ажыццяўляецца журы Конкурсу, у склад якога ўваходзяць навукоўцы, метадысты, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», члены рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (далей – Журы).

Журы разглядае ўсе прынятыя на Конкурс работы і вызначае пераможцаў.

Пры ацэнцы конкурсных матэрыялаў выкарыстоўваюцца распрацаваныя журы Конкурсу крытэрыі ацэньвання.

ВЫЗНАЧЭННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ

Усе работы, дасланыя на Конкурс, якія адпавядаюць пералічаным вышэй крытэрыям, удзельнічаюць у завочным этапе. Журы конкурсу вызначае не менш за 5 работ фіналістаў, з ліку якіх на вочным этапе Конкурсу выбіраюцца 3 пераможцы.

Інфармацыя пра пераможцаў і фіналістаў Конкурсу будзе размешчана на сайтах Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», БПТ і разасланая па электроннай пошце установам адукацыі па месцы працы ўдзельнікаў-фіналістаў.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ КОНКУРСУ

Пераможцы і фіналісты Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі.

Абвяшчэнне вынікаў, узнагароджванне фіналістаў і пераможцаў Конкурсу будзе ажыццяўляцца ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Па пытаннях арганізацыі і ўдзелу ў Конкурсе звяртацца ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, тэл. 8 (017) 296 69 94).

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер