Фарміраванне сацыяльных і маральных якасцяў асобы вучня ў змесце іншамоўных зносін
Баннер

Фарміраванне сацыяльных і маральных якасцяў асобы вучня ў змесце іншамоўных зносін

У акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбылося Рэспубліканскае мерапрымства па распаўсюджванню педагагічнага вопыту настаўнікаў і метадыстаў раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў.

Фарміраванне сацыяльных і маральных якасцей асобы вучняў адносіцца да аднаго з прыярытэтных напрамкаў па рэалізацыі нацыянальнага кампанента па вучэбнай праграме “Замежная мова”. Немагчыма фарміраваць пашырэнне ведаў аб родным краі, заслугах лепшых прадстаўнікоў нашай краіны ў галіне навукі, культуры, спорту на аснове нацыянальных традыцый і рэгіянальнай культуры. Нацыянальны кампанент разглядаецца ў выкладанні замежнай мовы як паглыбленне лінгвакраязнаўчага саставу адносна іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі як на уроках замежнай мовы, так і ў пазакласнай дзейнасці.

Менавіта ствараецца шэраг школьных музеяў, якія выкарыстоўвае настаўнік на ўроках замежнай мовы і ў пазаўрочны час. Так распавяла Савасцьянік Наталля Уладзіміраўна, метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Ваўкавыскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Гродзенскай вобласці. Цікавыя звесткі, накіраваныя на даследванні вучняў, папаўняюць “жывое слова” знаямітых землякоў, што нагадвае гісторыю ў мінулае і сённяшні час. Гэта ўсё называецца адным словам “Радзіма”, мой родны кут, мая малая Радзіма!

Творчая група настаўнікаў замежных моў распрацавала сцэнарыі бінарных урокаў начале з Платніцкай Валянцінай Міхайлаўнай, метадыстам дзяржаўнай установы адукацыі “Столінскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Брэсцкай вобласці. У 2019/2020 навучальным годзе плануецца правядзенне фестываля культур па замежных мовах, што садзейнічае якасным характарыстыкам полікультурнай асобы вучня. Распрацавана прэзентацыя “Мой родны край — Століншчына” (у праграме: “Кухня”, “Музыка”, “Літаратура”).

У Браслаўскай гімназіі працуе English Club для падлеткаў Браслаўшчыны. Праектныя даследванні здзяўсняюць вучні, якія на самой справе ўдзельнічаюць у міжнародных адукацыйных праектах: “Пакажам наш дом” (тэматычныя экскурсіі “Браслаўская гімназія”, “Мой родны горад Браслаў”, “Браслаўскі раён”, “Фотаахота”– “Scavenger Hunt”); праект “Нашы госці на ўроках замежнай мовы” (урокі англійскай мовы для амерыканскіх выкладчыкаў Полацкага дзяржаўнага універсітэта); праект “Вучымся у лідэраў” (навучальныя семінары аб праектнай дзейнасці і стратэгія каманднай гульні). Аўтары праектаў Браслаўскай гімназіі правялі майстар-клас настаўніца англійскай мовы, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Лукша Вольга Васільеўна, і настаўніца англійскай мовы Дароніна Майя Міфодзьеўна.

«Сярэдняя школа № 7 г. Брэста з’яўляецца ў складзе устаноў адукацыі з нямецкімі школамі “Партнёры будучыні”». – Прадставіла майстар-клас настаўніца нямецкай мовы Кавалёва Галіна Валянцінаўна. Пачынаючы з 1996 года, школа працягвае шэраг міжнародных іншамоўных адукацыйных зносін паміж беларускімі і нямецкімі вучнямі. Тэматыка рознастайная: “Германія –Беларусь: мая гісторыя”, “Экалогія сустракае гісторыю”, “13 – шчаслівая нямецка-беларуская лічба”, “20 гадоў Брэсцкаму Лесу міра” і інш. Арганізоўвалася знаёмства беларускіх і нямецкіх школьнікаў з памятнымі месцамі Беларусі і Германіі. Праводзілася акцыя “Пасадка дрэў да манумента загінуўшым савецкім воінам у Берліне. ”

Арганізаваны майстар-класы настаўнікаў англійскай мовы Белазаровіч Наталлі Мікалаеўны ДУА “Гімназія № 1 г.Старыя Дарогі” Мінскай вобласці па тэме “Міжнародныя Інтэрнэт-праекты як сродак сацыялізацыі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі”; Шабан Святланы Леанідаўны, ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Івацэвічы” Брэсцкай вобласці, тэма вопыту “Удасканаленне камунікатыўнай кампетэнцыі і развіццё якасцяў полікультурнай асобы вучня пры засваенні нацыянальнага кампанента іншамоўных зносін на ўроках англійскай мовы”; Прызба Ірыны Эдуардаўны, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Віцебска” па тэме “Развіццё маўленчай дзейнасці на аснове маральных якасцей навучэнцаў на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі”. Аб эфектыўных інструментах сацыяльных і маральных якасцяў навучэнцаў на практыцы правялі мадэратары майстар-класаў Спыну Вольга Іванаўна, ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” і Гладкая Наталля Мікалаеўна, ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Жлобіна” Гомельскай вобласці.

Глыбокае веданне зместу вучэбнай праграмы на аснове ўключэння нацыянальнага кампаненту праз прадметна-тэматычныя іншамоўныя зносіны патрыятычных якасцяў навучэнцаў прадэманстравала з вопыту работы Ляшчэвіч Кацярына Дзмітрыеўна, настаўніцы англійскай мовы ДУА “Гімназія № 2 г.Магілева”. Азнаеміліся ўдзельнікі семінара-практыкума па выкарыстанні рэгіянальнага кампанента як сродку  фарміравання соцыякультурнай кампетэнцыі вучняў на ўроках англійскай мовы Федаравай Ірыны Валер’еўны ДУА “Гімназія № 2 г. Оршы” Віцебскай вобласці.

Настаўнікі нямецкай мовы кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” прадаставілі новаўвядзенні ў склад вучэбных сродкаў:

Негурэ Вольга Вячаславаўна, ДУА “Гімназія № 24 г. Мінска” (павышаны ўзровень навучання вучэбна-метадычных комплексаў); Паркалаў Уладзімір Міхайлавіч, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы імя Б.М. Дзмітрыева” Магілеўскай вобласці (электронны адукацыйны рэсурс па нямецкай мове, дадаткова да вучэбна-метадычных комплексаў).

Адметнай рысай на Рэспубліканскім мерапрыемстве з’явілася фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў на аснове даследчай прадметнай дзейнасці “Мова і літаратура: кітайская мова і беларуская мова”. Цікавае, змястоўнае выступленне прадаставіў малады настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дакукін Аляксандр Дзмітрыевіч, сумесна з настаўніцай кітайскай мовы Ван Сяалунь ДУА “Гімназія № 56 г. Гомеля імя А. А. Вішнеўскага”. Падчас працы над даследаваннем стала зразумела, што кожны народ асэнсоўвае навакольную рэчаіснасць па-свойму. Гэта абумоўлена прыродна-кліматычнымі ўмовамі пражывання, геаграфічным становішчам краіны, ступенню развіцця эканомікі і культуры, і усякая этнічная супольнасць мае сваю адметную карціну свету, сваю ментальнасць. Суадносна над даследчай работай па мове і літаратуры ў вучняў выпрацоўваецца шэраг кампетэнцый (даследчыя, універсальна-лагічныя, інфармацыйныя і камунікацыйныя), якія сапраўды можна назваць метапрадметнымі, бо яны грунтуюцца на ведах па мове, літаратуры, гісторыі і г. д., а таксама дазваляюць правільна ажыццяўляць пазнаваўчую дзейнасць у далейшым жыцці.

Эфектыўны вопыт дзейнасці настаўнікаў замежных моў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі у рэспубліцы распаўсюдзваецца. Хацелася б дадаць, каб колькасць педагогаў дапаўлялася настаўнікамі не толькі англійскай і нямецкай, а таксама і французскай, іспанскай, кітайскай моў кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”.

Галіна Хадасевіч,
метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер