13-14.06.2019 — Рэспубліканскi завочны конкурс метадычных распрацовак настаўнікаў замежных моў «Арганізацыя міжкультурных іншамоўных зносін на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці» (студзень-май 2019 г.). Выніковае мерапрыемства
Баннер

13-14.06.2019 — Рэспубліканскi завочны конкурс метадычных распрацовак настаўнікаў замежных моў «Арганізацыя міжкультурных іншамоўных зносін на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці» (студзень-май 2019 г.). Выніковае мерапрыемства

На Рэспубліканскі завочны конкурс даслалі 367 метадычных распрацовак для настаўнікаў па англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах. Цікава ведаць, што пяць гадоў таму назад даслалі толькі 96 распрацовак. Чаму актывізавалася дзейнасць настаўніка?  Меркаванне такое – вучні могуць весці гаворку на замежнай мове аб родным краі, задаць пытанні сваім аднакласнікам. Многія ўдзельнічаюць у міжнародных праектах, адпраўляюцца на адпачынак за мяжу. Таму  бацькі ганарацца, што іх дзеці могуць размаўляць на замежнай мове. І ўсё, дзякуючы настаўнікам замежнай мовы!

Згодна канцэпцыі вучэбнага прадмета “Замежная мова”  вучань мае магчымасць авалодвання іншамоўнымі маўленчымі зносінамі, а не ведамі па лексіцы і граматыцы. Адбываецца разуменне вучняў і настаўніка на вучэбных занятках па замежнай мове, фарміруецца сістэма ўзаемаадносін суразмоўцаў. Адукацыйны працэс накіраваны менавіта на іншамоўныя маўленчыя зносіны паміж вучнямі і настаўнікам, на іх зацікаўленасць. З дапамогай мадэлі іншамоўных зносін фарміруецца актыўнасць удзельнікаў працэсу пазнання. З колькасці сфер маўлення, ўрокаў па вырашэнню камунікатыўных задач, сацыяльных форм узаемадзеяння, камунікатыўных прыемаў і спосабаў дзейнасці складаецца і ўдасканальваецца кампетэнтнасны падыход. Соцыякультурны падыход  з’яўляецца асновай савакупнасці ведаў аб нацыянальна-культурнай спецыфіцы краін вывучаемай замежнай мовы і уменняў прадстаўляць сваю радзіму ва ўмовах іншамоўных міжкультурных зносін.

Менавіта лепшыя з лепшых работ вылучылі па балах эўрыстычныя знаходкі настаўнікаў замежных моў:

Журы ў складзе 11 настаўнікаў кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” ацаніла найбольшую колькасць балаў для настаўнікаў замежных моў. Дыпломы I, II, III ступені Рэспубліканскага завочнага конкурсу метадычных распрацовак “Арганізацыя міжкультурных іншамоўных зносін на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці” атрымалі 49  настаўнікаў:

АНГЛІЙСКАЯ МОВА

  • Яшчанка Наталля Уладзіміраўна, ДУА “Сярэдняя школа № 40 г.Магілева”;
  • Шляхтіч Вікторыя Анатольеўна, УА”Магілеўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1”;
  • Сурвіла Алена Мар’янаўна, ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Смаргонь” Гродненскай вобласці;
  • Лобан Андрэй Сяргеевіч, ДУА “Сярэдняя школа №11 імя генерала арміі А.І.Антонава г.Гродна”;
  • Варанковіч Вольга Іванаўна, ДУА “Гімназія №1 г.Мінска”;
  • Ляшчэўская Наталля Назараўна, ДУА “Гімназія №1 г.Астраўца” Гродненскай вобласці;
  • Шабан Святлана Леанідаўна, ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Івацэвічы” Брэсцкай вобласці;
  • Ліпай Алена Валер’еўна, ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Магілева”;
  • Чал Алена Уладзіміраўна, ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Навагрудка” Гродненскай вобласці;
  • Каляда Святлана Міхайлаўна, ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Жодзіна” Мінскай вобласці;
  • Кавецкая Аксана Мікалаеўна, ДУА “Гімназія №22 г.Мінска”;
  • Арлова Вераніка Федараўна, ДУА “Сярэдняя школа №14 г.Мазыра”  Гомельскай вобласці;
  • Аліхвер Тамара Ігараўна, ДУА “Гімназія №3 імені В.З.Коржа г.Пінска” Брэсцкай вобласці;
  • Якубец Алена Уладзіміраўна, ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Ляхавічы” Брэсцкай вобласці;
  • Шындыч Таццяна Уладзіміраўна, ДУА “Гімназія №7 г.Гродна”;
  • Суряк Яна Уладзіміраўна, ДУА “Сярэдняя школа №21 г.Бабруйска” Магілеўскай вобласці;
  • Старых Зоя Пятроўна, ДУА “Гімназія №6 г.Мінска”;
  • Войшэль Таццяна Іванаўна, ДУА “Гродненская гарадская гімназія”;
  • Кудрыцкая Наталля Валер’еўна, ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Мазыра”  Гомельскай вобласці;
  • Назіна Людміла Міхайлаўна, ДУА “Гімназія №7 г.Мінска”;
  • Цыганчук Анна Русланаўна, ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Бярозы” Брэсцкай вобласці;
  • Амбарцумян Марына Акопаўна, Галгіна Кацярына Сяргееўна, Луневіч Ала Міхайлаўна, ДУА “Гімназія №2 г.Гродна”;
  • Кулак Анастасія Вітальеўна, ДУА “Жэрабковіцкая сярэдняя школа Ляхавіцкага раена” Брэсцкай вобласці;
  • Гардынец Святлана Георгіеўна, ДУА “Гімназія №22 г.Мінска”;
  • Калініч Анастасія Анатольеўна, ДУА “Магілеўская гарадская гімназія”;
  • Бутрын Ала Эдуардаўна, ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Пінска” Брэсцкай вобласці;
  • Кац Юлія Леанідаўна, ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Магілева”;
  • Кулеш Тамара Уладзіміраўна, ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Калінкавічы” Гомельскай вобласці.

НЯМЕЦКАЯ МОВА

  • Мончак Антаніна Іосіфаўна, ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні” Гродненскай вобласці;
  • Халюкова Марыя Аляксандраўна, ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Оршы” Віцебскай вобласці;
  • Азека Вольга Васільеўна, ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г.Барысава” Мінскай вобласці;
  • Свіло Ніна Рыгораўна, ДУА “Гімназія №1 г.Астраўца” Гродненскай вобласці;
  • Грыгор’ева Марыя Уладзіміраўна, ДУА “Сярэдняя школа №54 г.Мінска”;
  • Курловіч Галіна Іосіфаўна, ДУА “Начаўская сярэдняя школа Ляхавіцкага раена”  Брэсцкай вобласці;
  • Дзмітраніца Ларыса Васільеўна, ДУА “Стрыгінская сярэдняя школа Бярозаўскага раена” Брэсцкай вобласці;
  • Зарыхта Наталля Іванаўна, ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Гродна”;
  • Шаткіна Наталля Віктараўна, ДУА “Тупічынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа Касцюковіцкага раена” Магілеўскай вобласці;
  • Байдак Алена Антонаўна, ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Пінска” Брэсцкай вобласці;
  • Урбан Галіна Васільеўна, Бічан Вольга Уладзіміраўна, ДУА “Гімназія г.Калінкавічы” Гомельскай вобласці.

ФРАНЦУЗСКАЯ МОВА

  • Смольскі Віктар Канстанцінавіч, ДУА “Гімназія №46 імя Б.Паскаля г.Гомеля”;
  • Лобач Ала Афанасьеўна, ДУА “Гімназія №2 г.Ваўкавыска” Гродненскай вобласці;
  • Чэрвякова Вольга Мікалаеўна, ДУА “Жодзінская жаночая гімназія” Мінскай вобласці;
  • Марціновіч Дар’я Пятроўна, ДУА “Гімназія №8 г.Мінска”.

ІСПАНСКАЯ МОВА

  • Дзікарова Дар’я Сяргееўна, ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска” Магілеўскай вобласці;
  • Бурая Таццяна Станіславаўна, ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Барысава” Мінскай вобласці.

КІТАЙСКАЯ МОВА

  • Сукален Аліна Генадзьеўна, ДУА “Гімназія №10  г. Гомеля”.

Віншуем настаўнікаў замежных моў з перамогай! З пажаданнямі плённай творчасці ў працы!

Удакладняем, што на сайце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі патрэбна размясціць метадычныя распрацоўкі настаўнікаў-пераможцаў у намінацыях «Замежная мова “Вучэбныя заняткі” (3-11 класы), «Замежная мова “Пазакласнае  мерапрыемства”».

Усе дасланыя метадычныя распрацоўкі на Рэспубліканскі завочны конкурс па  замежных мовах рэкамендуем дакладна выверыць на ўзроўні метадычнага аб’яднання і размясціць на сайце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі да пачатку 2019/2020 навучальнага года.

Хадасевіч Г.С.,  метадыст вышэйшай катэгорыі
ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер