17-18 лютага 2020 г.— семінар-практыкум «Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка як фактар павышэння якасці навучання беларускай мове і літаратуры на аснове дапаможнікаў серыі “Кампетэнтнасны падыход”»
Баннер

17-18 лютага 2020 г.— семінар-практыкум «Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка як фактар павышэння якасці навучання беларускай мове і літаратуры на аснове дапаможнікаў серыі “Кампетэнтнасны падыход”»

У адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2020 год дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» сумесна з навукава-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Рэспублікі Беларусь правяла 17-18.02.2020 семінар-практыкум для членаў рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка як фактар павышэння якасці навучання беларускай мове і літаратуры на аснове дапаможнікаў серыі “Кампетэнтнасны падыход”».

Пра развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў у кантэксце міжнароднага даследавання PISA і кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка распавёў Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, метадыст вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ўпраўлення вучэбна-метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», кандыдат філалагічных навук. Галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукава-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Рэспублікі Беларусь, доктар педагагічных навук, прафесар Валочка Ганна Міхайлаўна раскрыла падыходы да фарміраванне прадметных, асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў у дапаможніках серыі «Кампетэнтнасны падыход». Сваімі апошнімі напрацоўкамі падзяліліся Качкан Тамара Іосіфаўна (настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Падольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” Астравецкага раёна), Паўлава Юлія Сяргееўна (настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 1 г. Барысава”), Новікава Таццяна Уладзіміраўна (настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 3 г. Магілёва”), Шведава-Юніцкая Вольга Віктараўна (намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” Ашмянскага раёна).

Члены рэспубліканскай творчай групы абмеркавалі асаблівасці выкарыстання дапаможнікаў серыі «Кампетэнтнасны падыход» у адукацыйным працэсе і праблемы кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Вынікам працы семінара-практыкума сталі канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні сістэмы кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагога.

А. А. Акушэвіч,
метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы
ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»,
кандыдат філалагічных навук

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер