ФАКТЫ И СОБЫТИЯ
Баннер

ФАКТЫ И СОБЫТИЯ

1-7 ліпеня адбыўся ХХХ метадычны летнік настаўнікаў і метадыстаў. Бадай што гэта самы працяглы ў нашай краіне адукацыйны праект. Ён пачынаўся яшчэ ў Савецкім Саюзе і доўжыцца па сённняшні дзень. Ажыццяўляецца пад эгідай Акадэміі паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі. 30 гадоў, але нязменны аўтар і кіраўнік праекта — прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА Мікалай Запрудскі.

На Рэспубліканскi завочны конкурс метадычных распрацовак настаўнікаў замежных моў «Арганізацыя міжкультурных іншамоўных зносін на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці» (студзень-май 2019 г.) даслалі 367 метадычных распрацовак для настаўнікаў па англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай мовах. Цікава ведаць, што пяць гадоў таму назад даслалі толькі 96 распрацовак. Чаму актывізавалася дзейнасць настаўніка?  Меркаванне такое – вучні могуць весці гаворку на замежнай мове аб родным краі, задаць пытанні сваім аднакласнікам. Многія ўдзельнічаюць у міжнародных праектах, адпраўляюцца на адпачынак за мяжу. Таму  бацькі ганарацца, што іх дзеці могуць размаўляць на замежнай мове. І ўсё, дзякуючы настаўнікам замежнай мовы!

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер