Logo Logo
Барташевич Галина Александровна
Версия для печати

Карта сайта

Доктар фiлалагiчных навук, прафесар, лаурэат Дзяржаўнай прэмii БССР, аўтар больш за 300 навуковых работ.

Творчая вiзiтка

Па спецыяльнасцi я педагог, па роду шматгадовых навуковых заняткаў - фалькларыст. Тое i другое прадугледжвае ўвагу да людзей, уменне слухаць. Пастаянныя зносiны з рознымi людзьмi замацавалi ў свядомасцi даўно вядомую iсцiну, што кожны чалавек - унiкальны, у кожнага ёсць свая адмецiнка, свая iскрынка. Не патушыць яе, не растаптаць, аднесцiся да чалавека з павагай i разуменнем - цi не ў гэтым тваё i яго шчасцеi А калi не шчасце - бо яно ў кожнага рознае - то ўнутраная задаволенасць.

Даўно прыйшла да разумення: каб жыццё не здавалася марным i бессэнсоўным, трэба заўсёды рабiць хоць маленькi крок па шляху пошукаў, па шляху суладдзя з навакольным светам, з людзьмi, з сабою.

Мой iнструмент - слова, вуснае i друкаванае, маё крэда - будзь асцярожны са словам, думай, "чым наша слова адзавецца". А таму як у нашых замовах: "Я з словам, Бог з помаччу".


Copyright © 2001-2008 Академия последипломного образования
Центр информационных технологий