Logo Logo
Запрудский Николай Иванович. Курсы фiзiкау у Альховцы


  • Основные публикации
  • "Альхоўка-06"
  • "Альхоука-05"
  • Метадычны летнiк настаўнiкаў фiзiкi ў Альхоўцы
  • Крыжаванка Альхоўка 2003
  • Об авторских дидактических системах в летнике "Ольховка-04"
  • Курсы фiзiкау у Альховцы

  • Версия для печати

    Карта сайта

    Курсы фізікаў у Альхоўцы

    У.М. Паддубскі

    Вось i скончыуся яшчэ адзiн навучальны год, i настаунiкi пайшлi на летнi адпачынак. Але для многiх з фiзiкау гэты час быў асаблiва прыемны, бо была магчымасць паехаць на курсы ў Альхоуку.

    Патлумачу для тых, хто тут яшчэ не быу - гэта метадычны летнiк настаунiкау фiзiкi, якi праводзiцца у весцы Альхоука Астравецкага раена Гродзенскай вобласцi. Але для тых, хто тут пабывау хоць раз - гэта сапраудная фiзiчная Мекка, якая прыцягвае да сябе мацней, чым прыцягваюцца пратоны да нейтронау у ядры атама. Гэта месца, якое пранiзана паветрам творчасцi, генерацыi i рэалiзацыi самых свежых педагагiчных iдэй.

    Тэма Альхоукi-2003, якая дарэчы праводзiлася у чатырнадцаты раз, - “Інтэгральная тэхналогiя вучэбна-выхаваучага працэсу (IТВВП)”. Гэта аутарскi курс стваральнiка i кiраунiка летнiка, загадчыка кафедры педагогiкi АПА Мiкалая Iванавiча Запрудскага.

    Праграма курсау была падзелена на пяць дзен, на працягу каторых вывучалiся навуковыя падставы и прынцыпы IТВВП; дыдактычныя канструкцыi тэмы i асобных урокау у рамках тэхналогii; методыка аналiзу урокау, якия праводзяцца ў ІТВВП; праектаванне i прымяненне тэхналогіі у школе.

    Адчуць эффектыунасць гэтай тэхналогii змаглi асабiста на сабе усе удзельнiкi летнiка, таму што яе вывучэнне было арганiзавана па той жа схеме, што i навучанне вучняу па інтэгральнай тэхналогіі. Гэта быў сапраўдны трэнінг. На кожных занятках праводзiліся уваходны и выхадны кантроль, настаунiкамi распрацоувалiся уводныя урокі, урокі вывучэння новага матэрыялу, арыентыровачныя схемы з “белымi плямамi”, спiсы пытанняу да залiка, тэматыка сачыненняу, праектау i рэкамендацыі вучням, тэксты кантрольных работ, дыдактычныя канструкцыi тэм, вызначалiся модулi i iх напауненне i г.д. Больш падрабязна и грунтоуна пазнаемiцца з iнтэгральнай тэхналогiяй можна будзе у кнiзе М.I. Запрудскага «Современные образовательные технологии», якая павiнна да пачатку навучальнага года выйсці з друку у выдавецтве «Сэр-Вит».

    Яшчэ адзiн фактар, якi дапамагау паспяхова авалодваць тэхналогiяй - гэта незвычайнасць аудыторыі, у якой праходзiлi заняткi. Ен размясцiуся пад адкрытым небам, у цудоуным сасновым лесе, на беразе маляўнічага возера, па крышталевай паверхнi якога плавалі беласнежныя лебедзi. Класная дошка была прымацавана да дрэу, сталы зроблены з падручных матэрыялау. Адзiная праблема - камары, якiм вельмi спадабаліся настаунiкау фiзiкi, але гэтая “дробязь”, у прамым i пераносным сэнсе слова, так i не змагла нiкому істотна перашкодзiць.

    Пасля абеду праводзiлiся факультатыуныя заняткi па наступных тэмах: “Новыя праграмы i падручнiкi па фiзiцы” (Н.П. Гаравая), “Рашэнне задач” (А.М. Гадлеуская), “10-бальная сiстэма ацэньвання” (С.В. Дзюбенка), “Цэнтралiзаванае тэсцiраванне” (В.В. Такарская). Хочацца падзякаваць усiх, хто праводзiу гэтыя заняткi, таму што прайшлi яны вельмi цiкава, дынамiчна, мелi вялiкi адукацыйны эффект, але на жаль хутка скончвалiся.

    Вучэбныя заняткi - гэта толькi адзiн бок Альхоукi. Другi яркi, яскравы i прывабны - гэта розныя спаборнiцтвы, конкурсы, канцэрты i мерапрыемствы, якiя праводзiлiся у вячэрнi час.

    Пазаўрочныя мерапрыемствы пачаліся з фiзiчна-спартыунай паласы перашкод. Так, так, менавiта фiзiчна-спартыунай, таму што для яе паспяховага праходжання трэба добра ведаць свой прадмет, праявiць смякалку, умець нестандартна мыслiць. Галоуная мэта паласы перашкод - аб’яднаць каманду, сплацiць яе, адчуць плячо таварыша i цверда верыць ты надзейна абаронены, цябе падтрымаюць сябры.. А як жа iнакш, калi табе трэба падаць з мятровай вышынi спiной наперад на рукi тваiх партнерау, якiя стаяць унізе? (Думка, “зловяць цi не”, не узнiкае, хаця некаторым мiнiяцюрным дзяучатам прышлося лавiць васьмiпудовых мужчын). За абмежаваны час патрэбна было рашыць даволі складаную фізічную задачу. А ці легка прайсцi утраiх адначасова, з завязаными вачыма праз вузенькi вяровачны лабiрынт нi разу да яго не дакрануушыся, слухаючы парады аднаго з удзельнiкау каманды, якiя выклікалі вельмi цiкавыя каментарыi i парады гледачоу? Такую цікаваю паласу прыдумаў Мікалай Запрудскі. Перамагла каманда першагодкау “Птушаняткi”, якая па словах аднаго з удзельнiкау, так старалася, што часам аж «выскоквала са штаноу».

    У наступны дзень адбылося не менш цiкавае мерапрыемства - начное арыентаванне. Кожнай камандзе трэба было знайсцi пяць пiкетау, схаваных у лесе i на возеры, выкарыстоуваючы толькi карту, компас, ліхтарык i інтуіцыю. Але апошнее у каманд хутка адабралi, бо калi у начным лесе табе пад ногi нечакана з крыкам выкатваецца адзiн з пiкетчыкау цi хапае цябе за нагу, то акрамя неапiсальнага жаха ды застыушага на губах крыку, унутры не застаецца нiчога. Але прайсцi пiкеты - гэта адно, а знайсцi на фінішы схаваны прадмет - гэта зусiм другое, тым больш нiхто не ведае, што гэта такое. Прыкладна праз паугадзiны прачосвання леса i кустоу ен быу знойдзены. I як звычайна бывае з добра схаваным прадметам, ен знаходзiуся на самым бачным месцы, - унутры класнага стала. Пераможца конкурса - каманда першагодкау “Птушаняткi” (асаблiвая удзячнасць Гауруковiч Алене, якая не толькi знайшла месца сховiшча, але i выцягнула прадмет).

    Важная падзея, якую чакалi усе альхоуцы, - гэта кацiльен. Ен праводзiцца як сваеасабiсты баль-маскарад, дзе кожны удзельнiк летнiка выбiрае сабе ролю, iмя, рыхтуе адпаведны строй, робiць макiяж. Свята мела характэрныя беларускiя рысы, бо курсы у летнiку праводзiлiся па мадыфiкаванай на Беларусi iнтэгральнай тэхналогii. Па сюжэце да вядучай Алi Шалудзяковай завiтау у госцi амерыканец спадар Футра (Анатоль Шуба). А астатнiя наведвальнiкi вельмi хацелi спадабацца амерыканцу, каб наведаць Амерыку. Галерэя вобразау была вельмi шырокая i разнастайная. Гэта i чырвонаармеец Сухау з рэдкiмi музейнымi экспанатамi, i цiкауныя вясковыя спадары i кабеты (асаблiва у выкананнi Наталлi Лазарэнка, Леаніда Апанасевіча, Ларысы Чыгір і інш.), i “прадажны” бацька з навамоднай дачкой, i вельмi галодныя, а таму дзiкiя сiроткi, i прадстаунiкi французскай аукцыеннай кампанii. Але менавiта мяне вельмi уразiу прылет iншапланецян з iх перспектыуным спосабам размнажэння i патрасаючая “шатландская дзяучына” М. МакОйед (Мiша Макаед), якая «падмачыла» рэпутацыю аднаму iншапланецянiну (Сяргей Федарына).

    Альхоука мае шмат традыцый. Адна з iх - ушанаванне тых, хто шмат гадоу з’яуляецца удзельнiкам летнiка. Таму тут створана свая акадэмiя - элiтарны клуб, члены якога шэсць i больш разоу эфектыуна пабывалі у Альхоуцы. У гэтым годзе акадэмiю папоунiлi яшчэ пяць членау: Званцова Вольга, Кошаль Ніна, Макатун Iгар, Гадлеуская Ганна, Саладуха Уладзімір. Акрамя таго, была уручаны ганаровыя медалi “5 разоў у Альхоуцы” (Журба Аляксандр) i “10 разоў у Альхоуцы” (Такарская Валерыя, Шелудзякова Аліна, Апанaсевiч Леанід). Асаблiвая падзяка дырэктару Альхоускага манетнага двара Лебядзiнскай Вользе за цудоуныя медалі, выкананыя у арыгiнальным мастацкiм стылi.

    Апошнее каманднае выпрабаванне - плабут (ад слоу “пластыкавая бутэлька”). Незабываемае уражанне на усе жыцце, бо на працягу 10-15 хвiлiн удзельнiк паспявае прабегчы па зямлi, “праляцець” на карабiнах па паветры, абвешаны бутэлькамi з вадой, i праплыць да лодкi па вадзе, пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі.. Сярод бывалых альхоуцау iснуе думка: ”Хто не пабывау хоць раз на плабуце, не можа лiчыцца сапраудным альхоуцам!” I гэта сапрауды так. Бо за такi кароткi час трэба сабраць усе свае сiлы i волю у кулак, максiмальна мабiлiзавацца, бо iнакш не пераможаш. Усе гэта у поунай ступенi удалося усе той жа камандзе “Птушаняткi”, якая дарэчы праходзiла свой этап пад пралiуным дажджом. Брава, дэбютанты, так трымаць!

    Асаблiвыя словы удзячнасцi бываламу альхоуцу Аусейчыку Анатолю за прафесiйную падрыхтоуку двух спартыуных выпрабаванняу: «плабута» і начнога арыентавання. Гэта сапраудны асiлак, аутарытэт якога у летнiку бясспрэчны.

    У апошнi вечар праводзiцца “Альфi - 2003”. Гэта сваесабiсты “Оскар” Альхоукi, на якiм вызначаюцца пераможцы у вельмi арыгiнальных намiнацыях. Намiнацыi i пераможцы гэтага года:

    “Хапае на леце” - Федарына Сяргей.

    “Ужасцiк Альхоукi” - Саладуха Уладзімір

    “Гiгант думкi” - Запрудскi Мікалай

    “На сваей хвалi” - Макаед Міхаіл.

    “Толькi быу i раптам знiк” - Журба Аляксандр.

    “Проста зорка” - Гадлеуская Ганна.

    Вядзецца у Альхоуцы i “Кнiга рэкордау”, якая па цiкавасці i арыгiнальнасцi нiчым не саступае знакамiтай “Кнiзе рэкордау Гiнеса”. З рэкордау гэтага года хацелася б вызначыць наступныя:

    1. Самы цяжкагрузны заезд: на аутамабiлi “Опель-Кадзет” адначасова ехала 10 чалавек агульнай масай 750 кг. Вадзiцель Клiмовiч Юрый.

    2. Самы дакладны i хуткi стралок на плабуце - Катлова Iрына.

    3. Самае доўгае бервяно, якое прынесена да вогнішча - Сугакевіч Аляксандр.

    Завяршалi культурную праграму летнiка канцэрт першагодкау i свята Купалле. А вядучы канцэрта - узыходзячая зорка беларускага гутарковага жанру з Белавежскай пушчы Мiша Макаед, зможа развесялiць нават царэуну-несмеяну.

    Скачкi праз вогнiшча i пошукi папараць-кветкi у купальскую ноч былi дастойным завяршэннем летнiка. I хоць папараць-кветку змаглi адшукаць не усе, але ад імя усiх першагодкау могу упэунена сказаць: “Для нас сапраудная папараць-кветка - гэта сама Альхоука i усе тыя, хто на працягу столькiх гадоу быу разам з ей. І мы яе змаглi адшукаць. Вялiзарнае усiм за гэта дзякуй!”

    Словы падзякi за пастаянную падтрымку летнiка хацелася б выказаць дырэктару Альхоускай СШ Чабатарову Я.У., загадчыцы Астравецкага РАА Янкоўскай Л.У., выдавецтву “Сэр-Вит”, ассацыяцыi “Конкурс” i асабiста Няхаю Г.У., меценату з Гановера спадару Клаусу.

    У завяршэннi хочацца зрабіць выснову: падвышэнне кваліфікацыі настаінікаў, калі спалучаюцца вельмі сур езная і зместавая праца і адпачынак педагогаў - вельмі перспектыіная мадэль курсаў.

    Да пабачэння Альхоука-2003, прывiтанне Альхоука-2004“!!!

    * * *

    Наступны летнік адбудзецца праз год. Яго тэма «Аўтарскія дыдактычныя сістэмы»


    Copyright © 2001-2008 Академия последипломного образования
    Центр информационных технологий