Logo Logo
Запрудский Николай Иванович. "Альхоўка-06"


  • Основные публикации
  • "Альхоўка-06"
  • "Альхоука-05"
  • Метадычны летнiк настаўнiкаў фiзiкi ў Альхоўцы
  • Крыжаванка Альхоўка 2003
  • Об авторских дидактических системах в летнике "Ольховка-04"
  • Курсы фiзiкау у Альховцы

  • Версия для печати

    Карта сайта

    Альхоўка-06”

    Акадэмія паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага РАА напачатку ліпеня 2006 года праводзіць аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі М.І. Запрудскага. Тэма курсаў “Зместавыя і тэхналагічныя асаблівасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў старэйшай (профільнай) школе”. Удзел у курсах магчымы толькі па папярэдніх асабістых заяўках, якія дасылаюцца на адрас: 220040 Мінск, Някрасава, 20, пакой 304, Запрудскаму М.І.Змест заяўкі:

    Прозвішча, імя і імя па бацьку.

    Месца працы і пасада; адрас установы з паштовым індэксам; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка ўстановы, які падпіша загад аб Вашай камандзіроўцы на курсы.

    Хатні адрас з паштовым індэксам.

    Дасланая Вамі заяўка будзе сведчыць, што Вы псіхалагічна гатовы да:

    1) жыцця на працягу тыдня ў не вельмі камфортных умовах;

    2) дакладна падпарадкоўвацца рэгламенту летніка.

    Есць вялікая верагоднасць, што на падставе Вашай заяўкі, менавіта, Вы будзеце ў ліку тых, хто атрымае афіцыйнае запрашэнне на курсы. Галоўныя даты:

    16 траўня -- першы дзень, калі пачынаецца прыем заявак.

    30 траўня – апошні дзень прыему заявак.3 ліпеня -- вельмі верагодна, што гэта будзе першы дзень курсаў.

    Даведкі можна атрымаць:

    па тэлефоне (8017) 2-85-78-33.

    Е-mail: mick@academy.edu.by.

    Пра курсы ў летніку можна прачытаць у часопісе “Фізіка: праблемы выкладання” і на сайтах:

    http://PARTA.at.tut.by / Запрудский Н.И./ методический лагерь;

    http://olxovka2005.at.tut.by (“семейный” сайт, создан А.Г. Андреевой).


    Copyright © 2001-2008 Академия последипломного образования
    Центр информационных технологий