Logo Logo
Запрудский Николай Иванович.
Метадычны летнiк настаўнiкаў фiзiкi ў Альхоўцы


  • Основные публикации
  • "Альхоўка-06"
  • "Альхоука-05"
  • Метадычны летнiк настаўнiкаў фiзiкi ў Альхоўцы
  • Крыжаванка Альхоўка 2003
  • Об авторских дидактических системах в летнике "Ольховка-04"
  • Курсы фiзiкаў у Альхоўцы
  • "Альхоўка-2010"

  • Версия для печати

    Карта сайта

        

           

    Гэта адукацыйная падзея, падчас якой ствараецца асяроддзе ўзаемiн, што спрыяе ўзбагачэнню ўласнага вопыту ўдзельнiкаў прагрэсiўнымi педагагiчнымi iдэямi, стварае ўмовы для авалодання пэўнай школьнай тэхналогiяй, дае магчымасцi для творчай самарэалiзацыi настаўнiкаў.

    Летнiк праводзiцца ў вельмi прыгожай мясцовасцi на паўночным захадзе нашай краiны. Ен мае даўнюю гiсторыю (больш за 14 гадоў) i шмат цiкавых традыцый. Падрабязна з сутнасцю i асаблiвасцямi гэтага адукацыйнага мерапрыемства можна пазнаемiцца з дапамогай "энцыклапедыi" летнiка.

    Энцыклапедыя летнiка ад А да Я

    Даведка: Выдзеленымi ў артыкулах прозвiшчамi i словамi, як правiла, пачынаецца новы артыкул.

    Альхоўка - веска ў Астравецкiм раене Гродзенскай вобласцi. Знаходзiцца на беразе Страчы, якая бярэ пачатак ад Блакiтных азераў i недалека ад вескi ўпадае ў Вiлiю. У Альхоўцы есць сярэдняя школа (дырэктар - Яўген Уладзiмiравiч Чабатароў), працуе кардонная фабрыка, што вырабляе, акрамя кардону, розную тару. Яшчэ Альхоўка знакамiтая тым, што, пачынаючы з 1990 года (звычайна з 1 лiпеня), яна становiцца месцам правядзення настаўнiцкага летнiка. Летнiк размяшчаецца на беразе рэчкi, на адлегласцi 1 км ад школы.

    Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi (АПА) - гэта вучэбна-навукова-метадычны цэнтр - вядучая навучальная ўстанова ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi педагагiчных кадраў. Напачатку кастрычнiка 2002 года АПА святкавала свой юбiлей (дзесяць гадоў таму назад на базе Рэспублiканскага iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў была створана прынцыпова новая навучальная ўстанова - Iнстытут павышэння квалiфiкацыi, а праз 6 гадоў - АПА). За десяцiгоддзе АПА дастаткова ўпэўнена пазiцыянiравала сябе ў адукацыйнай прасторы нашай краiны. Дзякуючы намаганням кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў яна пераўтварылася ў моцную адукацыйную ўстанову. Найбольшых поспехаў Акадэмiя досягнула ў навучаннi слухачоў камп'ютэрным тэхналогiям, у перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi псiхолагаў i сацыяльных педагогаў, у падрыхтоўцы навуковых кадраў для сiстэмы адукацыi, у падрыхтоўцы ўпраўленцаў да iнавацыйнай дзейнасцi, у выдавецкай справе, ва ўмацаваннi матэрыяльнай базы i iнш.

    У структуры АПА працуе чатыры факультэты, дзевяць кафедраў, метадычныя аддзелы i ўпраўленнi, цэнтр iнфармацыных тэхналогiй, рэдакцыйна-выдавецкi аддзел, аспiрантура i магiстратура.

    Акадэмiя - бюджэтная арганiзацыя, аднак, значную частку фiнансавых сродкаў наша ўстанова зарабляе за кошт дадатковых адукацыйных паслуг.

    У метадычным летнiку "Альхоўка" менавiта Акадэмiяй паслядыпломнай адукацыi праводзяцца курсы павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў i метадыстаў.

    Акадэмiя летнiка - гэта элiтарны клуб яго ўдзельнiкаў. Каб стаць правадзейным членам акадэмii, патрэбна шэсць разоў эфектыўна пабыць у Альхоўцы. У нас есць урачысты рытуал пасвячэння ў акадэмiкi. Яго распрацавалi В.В. Такарская i А.А Шалудзякова. Пералiчым паiменна акадэмiкаў: Л.I. Апанасевiч, А.А. Аўсейчык, У.А. Багамолаў, А.А. Бацюлеў, С.П. Бацюлева, А.М. Валадзько, Г.М.Гадлеўская, Н.П. Гаравая, С.А. Гарбацэвiч, У.А. Голубеў, Т.М. Граблеўская, Н.У.Дашчонак, А.А.Зайдзес, М.I. Запрудскi, П.М. Запрудскi, В.А.Званцова, Г.М. Каралева, Н.М.Кашэль, Н.В. Лазарэнка, I.Р.Макатун, У.М.Саладуха, В.В. Такарская, Г.В. Унуковiч, Л.М. Чыгiр, Я.У. Чабатароў, А.А. Шалудзякова, А.А. Шуба, Ю.А. Шчасны, В.С. Шумскi. Фасон галаўных убораў для акадэмiкаў распрацаваны Ларысай Чыгiр.

    Альфi. Праводзiцца з 1997 года. Гэтае мерапрыемства нагадвае вядомыя ўсiм "Оскар" i "Тэфi". Конкурсная камiсiя ўстанаўлiвае шэраг намiнацый, а потым з дапамогай апытвання насельнiцтва летнiка i мэтанакiраваных назiранняў вызначае намiнантаў, а непасрэдна на свяце - пераможцаў. Прыгадаем некалькi намiнацый: "самы аўтарытэтны фiзiк", "аўтар найлепшага праекта", "здаровы лад жыцця", "тонкi гумар" i iнш. За апошнiя гады пераможцамi Альфi сталi вельмi многiя альхоўцы. Конкурс звычайна вельмi цiкава i таленавiта арганiзоўвалi Зайдзес Алена, Званцова Вольга, Такарская Лера i Шалудзякова Аля. У 2000 годзе Альфi правялi Катлярова Марына i Ракевiч Мiкалай, у 2001 годзе - Клачкова Алена, Лебядзiнская Вольга i Емяльянчанка Наталля, у 2002 годзе - Лебядзiнская Вольга i Цiмашэнка Дзмiтрый, у 2003 годзе - Валадзько Алена i Федарына Сяргей.

    Андрэева Ганна - настаўнiца фiзiкi лiцэя № 2 г.Мiнска. Яна - аўтар артыкулаў у часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання", ажыццяўляе эфектыўную камп'ютэрную падтрымку вучэбных заняткаў у летнiку i, самае галоўнае i адметнае, зрабiла "сямейны сайт": "Альхоўка-2004", з якiм можна пазнаемiцца па адрасу: http://olxovka.2004.at.tut.by.

    Анонс летнiка "Альхоўка-2005".

    Анонс летнiка "Альхоўка-2007".

    Анонс летнiка "Альхоўка-2008".

    Анонс летнiка "Альхоўка-2010".

    Аўсейчык Анатоль - акадэмiк Альхоўкi, магiстр педагагiчных навук па спецыяльнасцi "методыка выкладання фiзiкi", настаўнiк фiзiкi Адэльскай СШ Гродзенскага раена, пазаштатны лектар Гродзенскага абласнога IПК. Вельмi цiкавiцца камп'ютэрам i яго прымяненнем у выкладаннi фiзiкi. Праяўляе вялiкi iнтарэс да астраномii. Менавiта па гэтаму прадмету мае прызераў абласных алiмпiяд. Быў iнiцiятарам i арганiзатарам абласных фiзiчных алiмпiяд для вясковых школьнiкаў. Ен аўтар многiх артыкулаў у часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання". Анатоль Аляксандравiч кiруе турыстычна-краязнаўчым гуртком, са сваiмi выхаванцамi ен быў у вельмi многiх скаладаных падарожжах. У летнiку паспяхова выконвае ролю мiнiстра культуры, спорту i турызму, праводзiць цiкавае спаборнiцтва "Плабут", у час якога абавязкова выкарыстоўваюцца пластыкавыя бутэлькi, а удзельнiкi павiнны плаваць у возеры. Ен жа арганiзоўвае начное арыентаванне.

    Апанасевiч Леанiд - акадэмiк Альхоўкi, "Выдатнiк адукацыi", Сорасаўскi настаўнiк, выкладчык фiзiкi са школы аздараўленчага летнiка "Зубраня". Мае адметную дыдактычную сiстэму, прыкметы якой: дзейнасны падыход да навучання школьнiкаў, якi рэалiзуецца на падставе творчых заданняў. Ен паспяхова займаецца арганiзацыяй тэхнiчнай творчасцi вучняў. Леанiд Iванавiч - аўтар некалькiх кнiг, якiя выйшлi ў выдавецтве "Бестпрынт". Ен здзiўляе ўсiх сваiмi вынаходнiцтвамi, якiя заўседы ўпрыгожваюць i спрашчаюць быт у летнiку. I яшчэ Леанiд Iванавiч - мастак. Яго цудоўныя карцiны ўпрыгожваюць кватэры многiх удзельнiкаў нашага летнiка.

    Багамолаў Уладзiмiр - акадэмiк Альхоўкi, Сорасаўскi настаўнiк, выкладчык фiзiкi лiцэя БДУ i лiцэя № 2 г. Мiнска, член журы i аўтар задач для эксперыментальнага тура рэспублiканскай фiзiчнай алiмпiяды. Уладзiмiр Алегавiч аўтар цiкавых артыкулаў у часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання". Ен - арганiзатар турнiраў, якiя штогод ладзiць экалагiчная арганiзацыя "Зялены крыж". У нашым летнiку праводзiў кансультацыi по рашэннi задач.

    Барашкаў Валерый - акадэмiк Альхоўкi, заслужаны настаўнiк Беларусi, Сорасаўскi настаўнiк, лаўрэат прэмii iмя Н.К. Крупскай, намеснiк дырэктара Магiлеўскага абласнога лiцэя. Валерый Васiльевiч - адзiн з самых знакамiтых настаўнiкаў, яго вучнi перамагалi ў алiмпiядах розных узроўняў. Найбольш удалы год - 2001, калi два яго вучнi прыехалi з залатым i сярэбраным медалямi з мiжнароднай алiмпiяды ў Турцыi. Зусiм нядаўна выйшла ў свет кнiга Валерыя Барашкава па навучанню вучняў 9 класа ўменню рашаць задачы па механiцы. Ен, увогуле, цудоўны чалавек, якi мае шмат сяброў, умее iх берагчы i падтрымлiваць.

    Бацюлевы Анатоль i Святлана - акадэмiкi Альхоўкi, настаўнiкi Астравецкай СШ № 2. Святлана працуе псiхолагам i настаўнiцай рускай мовы i лiтаратуры. Яна была сярод тых, хто пачынаў справу нашага летнiка. Падтрымлiвае цiкавыя i карысныя пачынаннi фiзiкаў. Дапамагае ў псiхалагiчным забеспячэннi летнiка. Анатоль - Сорасаўскi настаўнiк, мае многа пераможцаў алiмпiяд. Выступае з цiкавымi метадычнымi артыкуламi ў нашым прадметным часопiсе. Мае сваю ўласную метадычную сiстэму, якае грунтуецца на забеспячэннi сiстэматычнай работы вучняў над вучэбным матэрыялам, прымяненнi карэкцiруючага кантролю вучэбных дасягненняў школьнiкаў.

    Валадзько Алена - адна з самых маладых акадэмiкаў, выкладае фiзiку ў Магiлеўскiм абласным лiцэi. Валодае манетным дваром, у якiм чаканiлiся медалi "5 год у Альхоўцы". Мае цiкавыя напрацоўкi па пазакласнай працы па фiзiцы, з якiмi выступала ў часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання".

    Вучэбныя заняткi. Кожны год яны праходзяць па розных тэмах (змест i працэдура атэстацыi настаўнiкаў фiзiкi, тэхналагiчны падыход да навучання, фiзiчны эксперымент, рашэнне задач, модульная тэхналогiя, тэхналогiя педагагiчных майстэрань, праектнае навучанне i iнш.), але выклiкаюць вялiкую цiкавасць ва ўдзельнiкаў i, як правiла, завяршаюцца праектаваннем iнавацыйных дыдактычных працэсаў для ўрокаў фiзiкi. У апошнiя гады вучэбныя заняткi - гэта аўтарскiя курсы Мiкалая Запрудскага. Акрамя асноўнай тэмы, праводзяцца кансультацыi па iншых актуальных пытаннях: цэнтралiзаванае тэсцiраванне, новыя праграмы i падручнiкi, рашэнне алiмпiядных i конкурсных задач, 10-бальная сiстэма ацэнкi вучэбных дасягненняў школьнiкаў, камп'ютэр у выкладаннi фiзiкi, астранамiчныя назiранняi i iнш. Тут у ролi выкладчыкаў-кансультантаў выступаюць вядомыя фiзiкi i педагогi: Уладзiмiр Багамолаў, Валерый Барашкаў, Наталля Гаравая, Уладзiмiр Голубеў, Ганна Гадлеўская, Святлана Дзюбенка, Iгар Макатун, Iван Шалатонiн, Валерыя Такарская, Нiна Кошаль i iнш.

    Гадлеўская Ганна - акадэмiк летнiка, дацэнт кафедры оптыкi Гомельскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iм. Ф. Скарыны. Яна абаранiла дысертацыю па тэме "Сферычныя хвалi ў гiдратропных асяроддзях"; мае больш за 50 навуковых i навукова-метадычных прац. Нягледзячы на сваю скiраванасць на фiзiку, Ганна Мiкалаеўна лiчыць, што для сенняшняй школы важным з'яўляецца не толькi пытанне "Чаму вучыць?", але i пытанне "Як вучыць?". Таму яна актыўна працуе з настаўнiкамi фiзiкi на курсах у Гомельскiм IПК, у летнiку "Альхоўка", а таксама з вучнямi: у СШ № 56, дзе кiруе навукова-даследчай работай школьнiкаў, трэнiруе зборную каманду вобласцi для ўдзелу ў рэспублiканскай фiзiчнай алiмпiядзе. Яе запрашаюць у склад журы аўтарытэтных iнтэлектуальных спаборнiцтваў: рэспублiканскай фiзiчнай алiмпiяды i Турнiра юных фiзiкаў.

    Гаравая Наталля - акадэмiк Альхоўкi, галоўны iнспектар Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi, намеснiк галоўнага рэдактара часопiса "Фiзiка: праблемы выкладання". Падтрымлiвае ўсе творчыя пачынаннi фiзiкаў, каардынуе працы па нарматыўнаму i метадычнаму забеспячэнню выкладання фiзiкi, астраномii i матэматыкi на Беларусi. У летнiку праводзiць адпаведныя кансультацыi i вельмi сур'езна ставiцца да абавязкаў дзяжурнага па кухнi.

    Гарбацэвiч Сяргей - акадэмiк Альхоўкi, старшы выкладчык кафедры тэхнiчных сродкаў навучання МДПУ iм. М. Танка. Актыўны сябра Творчага аб'яднання настаўнiкаў фiзiкi, крыху раней - выканаўчы дырэктар Беларускай асацыяцыi настаўнiкаў фiзiкi, адзiн з аўтараў часопiса "Фiзiка: праблемы выкладання". Сяргея Аркадзьевiча ведаюць як пчаляра, аўтамабiлiста, добрага i надзейнага партнера ў розных справах.

    Голубеў Уладзiмiр - акадэмiк Альхоўкi, дацэнт кафедры методыкi выкладання фiзiкi i астраномii ВДУ iм. П. Машэрава, настаўнiк астраномii гiмназii № 1 г. Вiцебска. Ен працягвае справу многiх знакамiтых нашых землякоў-астраномаў М. Пачобута, В. Цераскага, Г. Цiхава, О. Шмiдта, Я. Зяльдовiча, А. Азiмава, А. Чыжэўскага i iнш. Сваей асобай ен паказвае, што, нягледзячы на адсутнасць у нашай краiне буйных астранамiчных абсерваторый, факультэтаў, якiя рыхтуюць астраномаў, у беларусаў не знiкае цiкавасць да Сусвету, зорак, планет: Уладзiмiр Аляксандравiч закончыў Кастрамскi педiнстытут, аспiрантуру па спецыяльнасцi "Методыка выкладання астраномii" Ноўгарадскага педагагiчнага iнстытута. Амаль десяць гадоў працаваў у астранамiчнай абсерваторыi Далекаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР. Там ен займаўся вывучэннем магнiтных палеў у сонечных плямах i фiзiкай камет. З 1978 года жыве i працуе ў г. Вiцебску. Менавiта ў нас - на Беларусi праявiўся талент У.А. Голубева як папулярызатара астранамiчных ведаў. Ен паспяхова працуе як са школьнiкамi, так i з настаўнiкамi, студэнтамi. Дзякуючы Уладзiмiру Аляксандравiчу, на Вiцебшчыне праводзяцца астранамiчныя конкурсы, а таксама рэспублiканскiя астранамiчныя алiмпiяды. Ен працуе над новым падручнiкам астраномii, надрукаваў больш 15О кнiг, навуковых i навукова-метадычных артыкулаў, мае пераможцаў мiжнародных астранамiчных конкурсаў. Выдатнiк адукацыi РБ, Федэрацыяй касманаўтыкi СССР узнагароджаны медалем Ю.А. Гагарына. У летнiку У.А. Голубеў арганiзуе назiраннi зорнага неба ў самы вялiкi на Беларусi тэлескоп. Ен пастаянны аўтар i вядучы астранамiчнай рубрыкi прадметнага часопiса.

    Верагодна, што астраномiя зрабiла пэўны ўплыў на асобу Уладзiмiра Аляксандравiча. Сябры i калегi яго ведаюць не толькi як астранома i педагога, але i як фiлосафа i лiрыка.

    Граблеўская Таццяна - акадэмiк Альхоўкi, настаўнiца гiсторыi Астравецкай СШ № 2. Стваральнiк адзiнага на Беларусi музея свайго земляка - Iосiфа Гашкевiча - слыннага падарожнiка, навукоўцы, першага консула Расii ў Японii. Таццяна Мечыславаўна - вельмi актыўны арганiзатар многiх цiкавых спраў у нашым летнiку.

    Зайдзес Алена - акадэмiк Альхоўкi, прадстаўляе СШ № 8 г. Слуцка. Праяўляе вялiкую цiкавасць да кiраўнiцтва навукова-даследчай творчасцю школьнiкаў, яе вучнi ўдзельнiчалюць у турнiрах юных фiзiкаў, прывозяць дыпломы з рэспублiканскiх навуковых вучнеўскiх канферэнцый, удзельнiчаюць у навукова-даследчай фiзiка-матэматычнай школе ў Лужасне. Алена Аляксандраўна друкуе свае матэрыялы на старонках часопiса "Фiзiка: праблемы выкладання", яна цудоўная спявачка, арганiзатар знакавых мерапрыемстваў летнiка: "Альфi", "Акадэмiя" i iнш.

    Запрудскi Мiкалай - стваральнiк i кiраўнiк летнiка, загадчык кафедры педагогiкi Акадэмii паслядыпломнай адукацыi, галоўны рэдактар часопiса "Фiзiка: праблемы выкладання", кiраўнiк творчага аб'яднання настаўнiкаў фiзiкi, Сорасаўскi настаўнiк.

    Запрудскi Павел - акадэмiк Альхоўкi, выпускнiк кафедры энергетыкi фiзiчнага факультэта БДУ, цяпер вучыцца ў магiстратуры па спецыяльнасцi "Менеджмент iнфармацыйных сiстэм".

    Званцава Вольга - акадэмiк Альхоўкi, настаўнiца фiзiкi Мiнскага абласнога лiцэя. Яна з поспехам прымяняе iнтэгралдьную тэхналогiю вучэбна-выхаваўчага працэсу, якой авалодала на аўтарскiх курсах М.I.Запрудскага. Вольга Аляксандраўна вельмi таленавiтая жыхарка летнiка, яна вельмi прыгожа ўпiсываецца ў яго адукацыйную прастору са сваiмi iдэямi, вершамi i спевамi.

    Заяўкi на курсы ў летнiк дасылаюцца з 3 па 15 траўня (глядзi "Анонс" i часопiс "Фiзiка: праблемы выкладання"). Нiжэй прыводзiм мiкст выняткаў з пiсьмаў-заявак на ўдзел у летнiку 2002 года:

    Жадаю блiжэй пазнаемiцца з метадам праектаў, жадаю ў Альхоўку, жадаю сустрэцца з сябрамi, аднадумцамi, жадаю спрачацца, абмяркоўваць, удзельнiчаць, вучыцца, жадаю авалодаць метадам праектаў, жадаю iдэй, адчуць кавалачак (дакладней, вялiкi кус) шчасця, аддаць свае сiлы, свае напрацаваныя вышукi, паглыбiцца ў галавакружную дзейнасць з элементамi фiзiкi i прыгажосцi, авалодаць дадзенай тэхналогiяй для далейшага прымянення на ўроках фiзiкi, удыхнуць свежага паветра ў фiзiчна-лiрычным братэрстве, жадаю быць кампетэнтнай пры рабоце са студэнтамi, хочацца атрымаць эмацыянальны штуршок i стымул для далейшай працы, авалодаць метадам праектаў, павучыцца ў лепшых настаўнiкаў Беларусi, крышачку праявiць сябе.

    Iдэя правядзення летнiка належыць Анатолю Бацюлеву i Мiкалаю Запрудскаму. Яна ўзнiкла падчас дэсанту вядомых настаўнiкаў фiзiкi краiны ў г. Гродна (2 кастрычнiка 1989 года).

    Iнтэгральная адукацыйная тэхналогiя (IАТ) - тэма аўтарскiх курсаў у летнiку 2003 года. Гэта вельмi прыдатная для выкладання фiзiкi тэхналогiя; яна iнтэгруе, па-першае, як асобасна-арыентаваны, так i прадметны падыходы; па-другое, новыя iдэi ва ўласны досвед педагогаў. Тэхналогiя, аўтар якой В.В. Гузееў, будуецца на наступных навуковых падставах:

    1) узбуйненне дыдактычных адзiнак,
    2) псiхалагiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу,
    3) дыягнастычнае мэтавызначэнне,
    4) камп'ютэр як сродак навучання.

    Менавiта дадзенай тэхналогii былi прысвечаны курсы ў летнiку 2003 года, пра якiя пiсаў у сваiм артыкуле ў часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання" Уладзiмiр Паддубскi. Больш грунтоўна пра яе можна прачытаць на сайте www. guzeev.ru, а таксама ў кнiгах:

    Гузеев В.В. Образовательная технология: от приема до философии. - М., 1996

    Гузеев В.В. Теория и практика интегральной образовательной технологии. - М., 2001.

    Запрудский Н.И. Современные школьные технологии. - Мн., "Сэр-Вит", 2003.

    Карыснымi будуць таксама артыкулы ў часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання" М.I. Запрудскага (гл. 1998, №№ 1 i 2) i М.М. Катляровай (2003, № 1).

    Каманды летнiка. Звычайна iх тры. Апошнiя восем гадоў - гэта: першагодкi, сярэднякi i старыя. (Удалая Знаходка-99: каманду маладых умацаваць Валерам Барашкавым). У склад гэтых каманд уваходзiць амаль усе насельнiцтва летнiка; для тых або iншых спабонiцтваў з каманд вылучаецца па 3-5 чалавек.

    Канцэрт першагодкаў. Праводзiўся ўжо дзесяць разоў. I заўседы першагодкi здзiўляюць усiх сваiм талентам, цiкавымi iмправiзацыямi, спевамi i гумарам.

    Каралева Ганна - акадэмiк Альхоўкi, магiстр педагагiчных навук, настаўнiца фiзiкi СШ № 3 г. Мiнска. Авалодала бухгалтарскай справай i працавала на грамадскiх пачатках бухгалтарам у Беларускай асацыяцыi настаўнiкаў фiзiкi.

    Кацiльен. Праводзiўся ўжо пяць разоў. Калi ўдзельнiкi прывозяць з сабой вячэрнiя сукенкi i фракi, то яны патрэбны менавiта да гэтага свята. Кожны выбiрае сабе ролю, iмя, рыхтуе адпаведны строй, робiць макiяж. У 2001 годзе кацiльен праводзiўся па французскiх матывах (паколькi курсы ў летнiку прысвячалiся тэхналогii французскiх педагагiчных майстэрань); у 2002 годзе - па галiвудскiх (мы займалiся праектным навучаннем, асновы якога вызначыў амерыканскi педагог Дж. Дзьюi). У 2003 годзе свята мела беларускiя характэрныя рысы (прадмет вывучэння - мадыфiкаваны на Беларусi варыянт iнтэгральнай тэхналогii). Як заўседы, аўтары сцэнарыя i гаспадары балю - Аля Шалудзякова i Анатоль Шуба.

    "Крыжыванка" - тут прапануецца "Крыжаванка", якую склаў выкладчык фiзiкi з Магiлеўскага будаўнiчага каледжа А.Г.Суганевiч.

    Кошаль Нiна - акадэмiк Альхоўкi, дацэнт кафедры педагогiкi Акадэмii паслядыпломнай адукацыi. Аўтар шматлiкiх кнiг i артыкулаў, якiя прысвечаны актыўным метадам навучання, праблемам якасцi адукацыi, павышэння квалiфiкацыi i экалогii. Удзельнiчала у правядзеннi заняткаў у летнiку, прысвечаных модульнай тэхналогii. Кансультант i памочнiца для педагогаў, якiя займаюцца навуковай дзейнасцю.

    Лазарэнка Наталля - акадэмiк Альхоўкi, метадыст па фiзiцы Магiлеўскага абласнога IПК. Наталля Васiльеўна вельмi iнiцыятыўны педагог. Яна арганiзавала ў сваiм iнстытуце шмат цiкавых i карысных курсаў, канферэнцый, якiя прысвечаны засваенню i прымяненню настаўнiкамi сучасных адукацыйных тэхналогiй. А яшчэ Наталля пiша цудоўныя вершы.

    Мадэлiраванне i праектаванне аўтарскiх дыдактычных сiстэм - назва курсаў павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў i метадыстаў, якiя адбылiся ў юбiлейным - 15-м летнiку (2004 год). Далучаем артыкул пра гэтыя курсы, якi падрыхтавала метадыст Гомельскага IПК А.В.Фiлатава.

    Макатун Iгар - акадэмiк Альхоўкi, iнжынер-кампутаршчык з Акадэмii паслядыпломнай адукацыi. Ен ужо шмат гадоў ажыццяўляе кампутарную падтрымку аўтарскiх курсаў у летнiку, а таксама таленавiта выконвае розныя незвычайныя ролi ў шматлiкiх мерапрыемствах другой паловы дня.

    Медалi ўручаюцца (адначасова з выбарамi ў Акадэмiю) тым удзельнiкам, што прыехалi ў летнiк у пяты раз. Медалi прадстаўляў Манетны двор Алены Валадзько, а ў апошнi час - Вольгi Лебядзiнскай.

    Модульная тэхналогiя навучання - вывучалася ў летнiку 2000 года. Гэта тэхналогiя мае ўсе больш прыхiльнiкаў. Яна будуецца на падставе тэорыi паэтапнага засваення разумовых дзеянняў, кiбернетычнага падыходу; яна ўлiчвае iндывiдуальны тэмп засваення вучэбнага матэрыялу. Настаўнiк прымяняе два механiзмы ўпраўлення дзейнасцю вучняў: непасрэдна i праз модуль. У модулi прапiсаны вучэбныя элементы, змест дзейнасцi вучняў i парады, указаннi педагога. Больш падрабязна з дадзенай тэхналогiяй можна пазнаемiцца ў наступных крынiцах:

    Киселева А.В. Модульная технология обучения // Фiзiка: праблемы выкладання. - 1998. № 1.
    Киселева А.В., Слесарь И.Э. Модульная технология обучения. 9 класс. - Мн., 2002.
    Киселева А.В., Слесарь И.Э. Модульная технология обучения. 10 класс. - Мн., 2003.
    Юцявичене П. Модульная технология обучения. - Каунас, 1989.


    Настаўнiцкая газета - перыядычнае педагагiчнае выданне, якое некалькi разоў друкавала артыкулы пра летнiк у Альхоўцы. Аўтарамi былi Марына Катлярова, Георгiй Клябанаў, Галiна Сiдаровiч, Галiна Унуковiч, Ганна Андрэева i iнш.

    Начное арыентаванне ў лесе. Упершыню праведзена ў семай Альхоўцы. Для гэтых спаборнiцтваў Анатоль Аўсейчык, Паша Запрудскi i Iван Таўрогiнскi спецыяльна падрыхтавалi тапаграфiчную карту. Яна была даволi дакладна зроблена, бо, ў рэшце рэшт, удзельнiкi заўседы знаходзiлi пiкеты i яшчэ гэтай жа ноччу вярталiся ў летнiк. Тут начальнiк дыстанцыi i галоўны суддзя спаборнiцтваў - Анатоль Аўсейчык.

    Палеты на паветраным шары былi тройчы (1999, 2000, 2002 гады). Вы ўяўляеце сабе, наколькi цудоўна з вышынi палету птушкi паглядзець на навакольныя краявiды, на вадасховiшча, на Страчу, на Альхоўку, на тых, хто ўнiзе чакае чаргi для палету?!. Гэта фантастычна. Як выказалiся некаторыя фiзiкi: "Гэта быў цудоўны фiзiчны дослед", за якi вялiкая наша падзяка Анатолю Шубе, Алегу Давыдзенку i Аляксандру Фiрсакову.

    Пiянеры летнiка, што першымi ў 1990 годзе прыехалi ў Альхоўку: Апанасевiч Леанiд, Балюк Раiса, Барашкаў Валерый, Батура Леанiд, Бацюлеў Анатоль, Бацюлева Святлана, Бацюлева Наталля, Валочнiк Людмiла, Гаравая Наталля, Граблеўская Таццяна, Глушчанка Сяргей, Запрудскi Мiкалай, Казiмiраў Мiхаiл, Кiсялева Альбiна, Клябанаў Георгiй, Ступакоў Уладзiмiр, Субач Мiкалай, Шчасны Юрый, Унуковiч Галiна, Чабатароў Яўген, Шуб Аркадзь, Шумскi Вiктар.

    Плабут. Сутнасць гэтых спаборнiцтваў вынiкае з назвы: плаванне з пластыкавымi бутэлькамi. З iх рабiлi плыты, на якiх плавалi за прызам (перамагла каманда Гарбацэвiча Сяргея), рабiлi водныя лыжы, лодку, падвескi i iнш. Чакайце тут у наступным летнiку сюрпрызаў ад Анатоля Аўсейчыка. Дарэчы, пластыкавыя бутэлькi прымянялiся яшчэ як фiзiчныя прылады на нашым фiзiчным турнiры, з бутэлек мы рабiлi кеглi ў нашым кегельбане, розныя упрыгожваннi, яны былi мiшэнямi, вымяральнымi прыладамi, падсвечнiкамi, будаўнiчым матэрыялам пры ўзвядзеннi "вежы веку" i iнш.

    Правiлы альхоўцаў:

    1. Альхоўцы шануюць традыцыi летнiка.
    2. Альхоўцы не спазняюцца на заняткi. Вучэбныя заняткi - прыярытэт для альхоўцаў.
    3. Для альхоўцаў дзяжурства па прыгатаванню ежы - любiмая справа.
    4. Альхоўцы падтрымлiваюць чысцiню i парадак у летнiку.
    5. Альхоўцы памятаюць, што купанне ў возеры звязана с пэўнай рызыкай.
    6. Прагулка ў лес - дровы для вогнiшча.
    7. Норма для альхоўцаў: гатоўнасць для дапамогi калегам.
    8. Усе робiцца дабравольна ў абавязковым парадку.
    9. Альхоўскi дэвiз: "Я хачу, я магу, я зраблю:".

    Праектнае навучанне - гэта тэма, якой быў прысвечаны летнiк 2002 года. Падчас курсаў iх удзельнiкi не толькi авалодалi тэарэтычнымi асновамi метада праектаў, але i стварылi свае адукацыйныя праекты. Сутнасць метада заключацца ў тым, што вучань у працэсе работы над праектам вывучае рэальныя працэсы i аб'екты. Пры гэтым ен пражывае канкрэтныя сiтуацыi выбару, пошуку, ацэнкi, прэзентацыi i г.д., а настаўнiк арганiзуе знешнюю i унутраную актыўнасць вучняў, стварае ўмовы для iх развiцця. Праектнае навучанне мае на ўвазе стварэнне сiтуацый свабоднанага выбару: тэмы праекта, яго падтэмы, партнераў для сумеснай працы, крынiц для пошуку iнфармацыi i г.д..

    Прапануем наступную лiтаратуру:

    1. Доросевич С.В. Применение метода проектов при обучении физике // Фiзiка: праблемы выкладання. - 2001. - № 3.

    2. Запрудский Н.И. Современные школьные технологии. - Мн., "Сэр-Вит", 2003.

    3. Ивочкина Т., Ливерц И. Организация научно-исследовательской деятельности учащихся. // Народное образование. - 2000. - № 3.

    4. Круглова О.С. Технология проектного обучения / / Завуч. - 1999. № 6. - С. 90-94.

    5. Лавриненко А.В., Осипенко Л.Е. Сказка про горячий чай или Как наладить исследовательскую работу в сельской школе // Фiзiка: праблемы выкладання. - 2000. - № 1.

    6. Маркович А.Г., Слободянюк А.И. Турниры Юных Физиков.- Мн.: ОИПКиПРРиСО. - 1999. - 66 с.

    7. Новикова Т.А. Проектные технологии на уроках и во внеурочной деятельности // Школьные технологии. - 2002. - № 2.

    8. Новые педагогические и информационные технологии в образовании / Под ред. Е.С. Полат. - М.: Издательский центр "Академия", 2000.

    9. Образовательные проекты // Хуторской А.В. Развитие одаренности школьников. Методика продуктивного обучения. М.: Владос, 2000.

    10. Первые шаги в освоении метода проектов // Исследовательская деятельность в школе. Опыт организации исследовательского проекта / Под ред. Т.В. Фроловой - М.: Сентябрь, 1999.

    11. Разумовский В.Г. Развитие творческих способностей учащихся в процессе обучения физике. - М.: Просвещение, 1975.

    12. Технология обучения как учебного исследования // Левитес Д.Г. Школа для профессионалов или Семь уроков для тех, кто учит.- М.: Моск. Психол.-соц. и-т, 2001. - С. 233 - 237.

    13. Технология проектного обучения // В кн. Шамова Т.И., Давыденко Т.М. Управление образовательными процессами в адаптивной школе. - М.: Центр "Педагогический поиск", 2001.

    14. Чечель И. Метод проектов: субъективная и объективная оценка результатов // Директор школы. - 1998. - № 4.

    Прафесiйная самапрэзентацыя. Праводзiцца з 1990 года. Яна адбываецца на другi дзень. Кожны з удзельнiкаў прадстаўляе свае напрацоўкi, бачанне праблемы, якая адпавядае тэме летнiка.

    Прынцып свабоды. Так было заўседы. Усе адбываецца так, што ўдзельнiкi самi вызначаюць стратэгiю i тактыку сваiх паводзiн, прымаюць рашэнне аб удзеле ў тым або iншым мерапрыемстве, але ўсе абавязкова падпарадкоўваюцца рэгламенту летнiка. Рэклама курсаў у летніку "Альхоўка-06.

    Рэкорды летнiка. Iх рэгiстрацыя праводзiлася ўжо пяць разоў.

    У 1998 годзе гэта зрабiў Паўлаў Аляксей:

    · знайдзены самы прыгожы падасiнавiк (Такарская Лера);
    · знойдзена 34 баравiкi (Шалудзякова Аля, Такарская Лера);
    · першая жанчына, якая засталася ахоўваць летнiк (Валадзько Алена);
    ·
    за 18 мiнут парэзаў на дровы 0.5 куб.м. лесу (Голубеў Уладзiмiр);
    · два разы падняўся ў неба на паветраным шары (Голубеў Уладзiмiр);
    ·
    чэмпiен па армрэслiнгу (Аўсейчык Анатоль);
    · самы прогожы мужчынскi касцюм на кацiльене (Чарнюк Аляксандр);
    ·
    самы працяглы камплiмент жанчыне ў час кацiльена (Гарбацэвiч Сяргей);
    · адзiны чалавек, якi абедае з дапамогай кiтайскiх палачак (Шуба Анатоль);

    У 1999 - 2000 годах рэкорды рэгiстрыраваў Шчасны Юрый.

    1999 год:

    · злоўлены вугор даўжыней 74 см (Шалудзякоў Павел);
    · зроблена самая вялiкая (80 см) драўляная лыжка (Журба Аляксандр),
    · самы кемлiвы лодачнiк: пакатаў за два днi 11 жанчын (Апанасевiч Леанiд),
    ·
    самыя познiя паветраныя падарожнiкi - 23 г.35 м. (Званцова Вольга, Лазарэнка Наталля, Такарская Валерыя i пiлот Фiрсакоў Аляксандр).

    2000 год:

    · самы доўгi шлях у Альхоўку - 535 км - (Шалудзяковы Аля i Паша);
    · рэкорд па чыстцы рыбы - уся, што была - (Дашчонак Нiна);
    · паходы з летнiка ў iнтэрнат за адну ноч - тры - (Бардзiлоўскi Хведар);
    · самая высокая вежа з пластыкавых бутэлек - амаль 8 метраў - (першагодкi);

    2001 год (рэгiстрацыя ў выкананнi Салiтэрман Ганны):

    · першы год, калi ў палатках жыве ў 1.5 разы больш людзей, чым у iнтэрнаце;
    · у два разы ў летнiку стала больш прыгожых жанчын з прозвiшчам Лазарэнка;
    · не разу не хадзiў харчавацца ў сталовую, таму менавiта так знешне выглядае (Аўсейчык Анатоль);
    · за ўсе альхоўскiя летнiкi самае шумнае наваселле (Гарбацэвiч Сяргей i Шалатонiн Iван);
    · першае начное купанне з компасам i картай;
    · самая працяглая лоўля рыбы з парным падзеннем у балота (Барашкаў Валера i Шалатонiн Iвана), сведкi - Чабатароў Яўген i жыхары вескi Радзюшы;
    · самая позняя чыстка шчупака i самы раннi сняданак - у 4 гадзiны ранiцы - (Кашэль Нiна i яе сябры);
    · самая вялiкая балонка (Арчы Анатольевiч);
    · два прыезды ў Альхоўку за адзiн сезон (Шумскi Петр)..

    2002 год (Несцярук Алена):

    · парушана адна з фундаментальных заканамернасцей прыроды: час пайшоў назад (на 257 с) у спаборнiцтваў на фiзiчна-спартыўнай паласе перашкод;
    ·
    чалавек, дзякуючы якому вельмi многае ў летнiку атрымалася (Чыгiр Ларыса);
    ·
    пiкет на начным арыентаваннi, якога не было (Давыдаў Мiкалай i Казакевiч Аляксандр);
    · чалавек, якi пабыў у летнiку да яго пачатку (Шалатонiн Iван).

    2003 год (Уладзiмiр Падддубскi):

    -"Хапае на лете" - Федарына Сяргей.
    - "Ужасцiк Альхоўскi" - Саладуха Уладзiмiр.
    - "Гiгант думкi" - Запрудскi Мiкалай.
    - "На сваей хвалi" - Макаед Мiхаiл.
    - "Толькi быў i раптам знiк" - Журба Аляксандр.
    - "Проста зорка" - Гадлеўская Ганна.

    2004 год:

    1. Роўна ў два разы ў летнiку павялiчылася колькасць кампутараў (Ганна Андрэева, Iгар Макатун).
    2. За тыдзень тры разы прыязджаў у летнiк (Анатоль Шуба)
    3. Упершыню на нашай паляне працавала лазня (Iгар Волкаў)
    4. На небывалы ўзровень былi падняты праблемы экалогii (Iгар Волкаў, Уладзiмiр Чачэнiн)
    5. Зроблена небывалая колькасць фотаздымкаў (Ганна Андрэева, Аляксандр Плятнеў).

    Саладуха Уладзiмiр - акадэмiк Альхоўкi, настаўнiк фiзiкi СШ №2 г.Слуцка, кiраўнiк метадычнага аб'яднання фiзiкаў. Жаданы для ўсiх партнер цiкавых спраў у летнiку, надзейны сябра i "авантурыст" у начным арыентаваннi.

    Спонсары летнiка ў розныя гады: Альхоўская СШ, Астравецкi аддзел адукацыi, Мiжнародная Сорасаўская адукацыйная праграма ў галiне дакладных навук, Iнстытут "Открытое общество", Альфа-радые, Вера Паўлаўна Руцкая, Вольга Ульянаўна Лебядзiнская, грамадзянiн Злучаных Штатаў Амерыкi Георгiй Рыгоравiч Клябанаў, ВД "Белы Вецер" - Петр Пятровiч Шумскi, грамадзянiн Германii Клаус..., Выдавецтва "Сэр-Вiт", Асацыяцыя "Конкурс". Мы вельмi цэнiм Вашу дапамогу, сябры. Шчырая Вам падзяка ад усiх удзельнiкаў.

    Такарская Валерыя - акадэмiк Альхоўкi, метадыст па фiзiцы Нацыянальнага iнстытута адукацыi, выкладчыца фiзiкi падрыхтоўчага факультэта БНТУ. Кожны чалавек, якi бывае ў нашым летнiку стварае вакол сябя пэўную аўру, робiць свой адметны ўклад у наш альхоўскi дом. Валерыя Валянцiнаўна ў гэтым сэнсе прыносiць надзвычай вялiкую карысць. Многае ў нас робiцца выдатна, як у зместавым плане (па асноўнай тэме летнiка), так i ў культурнай праграме дзякуючы менавiта ей. Яе iдэi i талент у многiм вызначылi фармат i змест "Альфi", "Акадэмii"; яе датскiя вершы i песнi ўпрыгожваюць наша тыдневае свята ў Альхоўцы. Яна - адказны i вельмi надзейны чалавек.

    Традыцыi летнiка. На працягу 12 гадоў (шляхам генерыравання i апрабацыi iдэй, спроб i памылак, адбору ўдалых знаходак) вызначаны элементы летнiка, якiя з'явiлiся каркасам, асновай нашага тыдневага свята ў Альхоўцы: 1) абавязковыя грунтоўныя вучэбныя заняткi. па адной з актуальных праблем адукацыi, урачыстае адкрыцце з кругам знаемства, 2) iнтэлектуальныя спаборнiцтвы, 3) вечары адпачынку, 4) астранамiчныя назiраннi з Уладзiмiрам Голубевым , 6) канцэрт першагодкаў, 7) кнiга рэкордаў, 8) "Акадэмiя", 9) "Альфi" i iнш.

    Тэндэнцыi летнiка:

    · усе больш грунтоўныя практычныя выхады летнiка: асвоеныя метады, вопыт, артыкулы, кнiгi, новыя iдэi;
    · усе больш жанчын размяшчаецца не ў iнтэрнаце, а ў палатках непасрэдна ў летнiку;
    · усе раней пачынаецца нулявы дзень. Жартуюць, што гадоў праз 200 ен мог бы пачацца яшчэ ў жнiўнi,
    · усе больш цудоўных людзей пападае ў махавiк Альхоўкi,
    · усе больш машын паркуецца каля палатак,
    · усе менш рыбы ў возеры:

    Тэхналогiя педагагiчных майстэрань. Аўтарскiя курсы Мiкалая Запрудскага па гэтай тэхналогii праведзены ў летнiку 2001 года. Дадзеная тэхналогiя заключаецца ў спецыяльна арганiзаваным педагогам-майстрам развiваючым асяроддзi, якое дазваляе вучням у iндывiдуальным i калектыўным пошуку "будаваць новыя веды". Майстэрня - гэта незвычайная форма правядзення вучэбных заняткаў. Яна складаецца з паслядоўнасцi ўзаемазвязаных этапаў. На кожным з iх вызначальным з'яўляецца пэўнае вучэбнае заданне, якое накiроўвае пазнавальную дзейнасць дзяцей.

    Адным з "прадуктаў" курсаў стала кнiга, якая ў спiсе лiтаратуры адзначана пад трэцiм нумарам:

    1. Амоношвили Ш.А. Гуманно-личностный подход к детям. – Москва --Воронеж, 1998.
    2. Белова Н.И. Мастерская: приглашение к поиску // На пути к новой школе. – 1994. -- № 1.
    3. Запрудский Н.И. Технология педагогических мастерских. – Минск—Мозырь: АПО -- ИД «Белый ветер», 2002.
    4. Левитеc Д.Г. Школа для профессионалов или Семь уроков для тех, кто учит. – М.: Моск. Психол. И-т; Воронеж: МЭДОК, 2001.
    5. Окунев А.А. Как учить не уча. - СПб.: Петер Пресс, 1996.
    6. Педагогические мастерские: Франция—Россия /Сост. Э.С. Соколова. – М.: Новая школа, 1996.
    7. Селевко Г.К. Современные образовательные технологии. - М.: Народное образование, 1998.
    8. Хуторской А.В. Развитие одаренности школьников. Методика продуктивного обучения. – М: ВЛАДОС, 2000.
    9. David W. Johnson, Roger T. Johnson, Edythe Gohnson Holubes. Cooperation in the Classroom. - Minnesota, Edina Interaction Book Company, 1993.
    Урачыстае адкрыцце летнiка. Яно захавала да апошняга часу свой фармат i змест. Гэта - круг знаемства (хто я, чым буду цiкавы для iншых, што прывяло мяне ў летнiк i г.д.), вiтаннi, падарункi, чытанне пасланняў з папярэдняга летнiка, пад'ем сцяга, наша песня:

    "А если станет трудно - ведь в жизни все не просто,
    Не трать напрасно нервы, не куксись и не злись.
    А просто тихо вспомни Ольховку девяностых:
    Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались"

    (Г. Клебанов)\

    Унуковiч Галiна - акадэмiк Альхоўкi, настаўнiца СШ № 2 г.п. Астравец. Яна была ў лiку стваральнiкаў летнiка. Менавiта, на курсах у Альхоўцы яна авалодала iнтэгральнай адукацыйнай тэхналогiяй i паспяхова прымяняе яе на сваiх уроках. Галiна Вiктараўна - аўтар артыкулаў у часопiсах "Фiзiка: праблемы выкладання" i "Физика в школе", яна выпусцiла кнiжку дыдактычных матэрыялаў для 7 класа. Г.В. Унуковiч вельмi цэнiць тое сяброўства i партнерскiя сувязi, якiя ўзнiклi ў летнiку. Мы таксама рады, што яна з намi будуе новую школу, i нашае альхоўскае братэрства.

    Фiзiка: праблемы выкладання - навукова-метадычны часопiс для настаўнiкаў фiзiкi. Выходзiць з 1995 года. З'яўляецца iнфармацыйным спонсарам летнiка ў Альхоўцы. У сваiх цудоўных артыкулах пра падзеi ў летнiку пiсалi Алiна Фiлатава (2004), Уладзiмiр Паддубскi(2003), Святлана Дзюбенка (2002 год), Алена Клачкова (2001 год), Марына Катлярова (2000 год), Нiна Дашчонак (1999 год), Ганна Гадлеўская (1998 год) Аля Шалудзякова (1997 год), Юры Шчасны (1996 год).

    Чабатароў Яўген Уладзiмiравiч - дырэктар Альхоўскай сярэдняй школы. Чалавек вельмi шчодры, адначасова сцiплы i iнтэлiгентны. Сябра ўдзельнiкаў летнiка.

    Чыгiр Ларыса - акадэмiк Альхоўкi, настаўнiца Вышэйшага агратэхнiчнага каледжа iмя К. Арлоўскага, што знаходзiцца ў Буйнiчах каля г.Магiлева. Яна прыехала ў Альхоўку ўпершыню 1991 годзе i больш не змяняла спосаб павышэння свайго прафесiяналiзму i адпачынку - з 1 па 7 лiпеня. Яна сваей асобай упрыгожвае альхоўскае спадарства. Пры гэтым яна, як i многiя, тое, чым авалодала на курсах, паспяхова прымяняе на сваiх уроках, аб чым сведчаць, у прыватнасцi, яе публiкацыi ў прадметным часопiсе i распавядаюць калегi. Ларыса Мiкалаеўна - умелы арганiзатар прафесiйнай камунiкацыi, выдатны повар, знакамiты закройшчык (шапкi для акадэмiкаў - гэта яе справа), спартсменка, фiнансiст, мастачка, вiдэааператар i т.п.

    Шалудзякова Аля - акадэмiк Альхоўкi, намеснiк дырэктара СШ № 56 г. Гомеля, Сорасаўскi настаўнiк, нястомны педагог, якi пастаянна знаходзiцца ў пошуку. Каманда фiзiкаў з яе школы, якую ўзначальвала Аля Анатольеўна, паспяхова выступала на рэспублiканскiм турнiры юных фiзiкаў, дзе не згубiлася на фоне каманд лiцэя БДУ. Яе вучнi ўдзельнiчаюць у канферэнцыях даследчых работ, летняй фiзiка-матэматынай школе ў Лужасне. А.А. Шалудзякова - аўтар публiкацый у прадметным часопiсе, а таксама ў журнале "Кiраванне ў адукацыi". Яна вельмi шмат робiць для нашага летнiка. Можна сказаць так: "Калi есць Аля Анатольеўна, то ўсе будзе змястоўна, iнтэлiгентна i прыгожа".

    Шанаванне гасцей летнiка. Мы заўседы з радасцю сустракалi на нашай паляне дырэктара Альхоўскай школы Яўгена Уладзiмiравiча Чабатарова, яго жонку - настаўнiцу Тамару Уладзiмiраўну, загадчыка РАА Уладзiмiра Алегавiча Булавiцкага, генеральнага дырэктара ВД "Белы вецер" Пятра Пятровiча Шумскага, паветраплавальнiкаў Алега Давыдзенка i Аляксандра Фiрсакова, намеснiка дырэктара выдавецтва "Сэр-Вiт" Тамару Мiкалаеўну Дрозд, загадчыка РАА Лiлiю Уладзiмiраўну Янкоўскую i iншых VIP-персон.

    Шуба Анатоль - акадэмiк Альхоўкi. Анатоль Аляксандравiч вельмi шмат карыснага зрабiў для адукацыi нашай краiны, калi ўзначальваў Мiжнарожную Сорасаўскую Адукацыйную Праграму ў Галiне Дакладных Навук (ISSР). Можна гаварыць, што, менавiта, дзякуючы яму многiя педагагiчныя мерапрыемствы на Беларусi ўсе часцей праводзяцца на падставе такiх прынцыпаў, як 1) самавызначэнне педагогаў на ўдзел у семiнары або канферэнцыi, 2) забеспячэнне ўдзельнiкаў неабходнымi метадычнымi матэрыяламi. Пры фiнансавай пабтрымцы ISSP была створана Беларуская Асацыяцыя Настаўнiкаў Фiзiкi, выдавалася шмат кнiг, праводзiлiся iнтэлектуальныя спаборнiцтвы вучняў i г.д. Цяпер Анатоль Аляксандравiч працуе ў вытворчай сферы, але застаецца з намi, ен у складзе арганiзацыйнага камiтэта летнiка.

    Шчасны Юрась - акадэмiк Альхоўкi, Сорасаўскi настаўнiк, настаўнiк фiзiкi СШ № 19 г. Брэста. Адзiн з нямногiх удзельнiкаў, хто ўжо 13 разоў быў у летнiку. Такiя альхоўцы, як Юра, з'яўляюцца тым "чалавечым фактарам", якi цэментуе будынак "альхоўскага" дома. Сваей асобай, талентам узаемiн Юрый Аляксандравiч аб'ядноўвае людзей, матывуе iх на добрыя справы. Ен праявiў сябе i як арганiзатар, i як добры фiзiк, i як выканаўца гумарыстычных маналогаў, i як вядучы на свяце "Купалле" Ю.А. Шчасны - адзiн з аўтараў часопiса "Фiзiка: праблемы выкладання", дзе ен, у прыватнасцi, змясцiў артыкул пра летнiк у Альхоўцы.

    Шумскi Вiктар -.акадэмiк Альхоўкi, настаўнiк фiзiкi з СШ № 4 г. Старыя Дарогi Мiнскай вобласцi. Ен заўседы вельмi жаданы ў летнiку чалавек.. Аўтар артыкулаў у часопiсе "Фiзiка: праблемы выкладання", а таксама вершаў i песен, якiя выконваюцца вечарам каля вогнiшча.

    Шумскi Петр - генеральны дырэктар ВД "Белы ветер". Спонсар нашага летнiка, якi прывозiць у Альхоўку бiблiятэчкi лiтаратуры (для школы i аддзела адукацыi), сувенiры удзельнiкам, падарункi школе. Больш таго, многiя ўдзельнiкi летнiка ( Валерый Барашкаў, Мiкалай Запрудскi, Альбiна Кiсялева, Валерыя Такарская, Галiна Унуковiч i iнш.) выдалi ў "Белым ветры" свае вучэбна-метадычныя дапаможнiкi для вучняў i настаўнiкаў. Петр Пятровiч, мы ўдзячны вам за падтрымку i чакаем ў нашым летнiку.

    Энцыклапедыя летнiка ад А да Я - гэта тэкст, якi вы, калега, зараз чытаеце.

    Я вам дасылаю свае прывiтаннi або пажаданнi.. Падчас урачыстага закрыцця летнiка Юра Шчасны хавае ў зямлю слоiк, у якiм знаходзяцца лiсты з пажаданнямi наступным удзельнiкам курсаў у Альхоўцы. Для прыкладу прыводзiм запiсы, якiя пакiнулi "нашчадкам" альхоўцы 6 лiпеня ў апошнi год мiнулага стагоддзя. Амаль праз год, 1 лiпеня, адкрываючы новы летнiк, мы iх прачыталi:

    · Ольховцы! Если вы сейчас здесь нашли и читаете эту записку, значит все в порядке! Ура!!!!

    · Рада буду бачыць вас у 2001 годзе (Подпiс неразборлiвы).

    · Усiх вельмi-вельмi люблю. Адчуваю асалоду ад сустрэчы. (Чачэнiн з-пад Брэста).

    · 11-я Альхоўка, гарачае лета запомнiцца надоўга. Няхай будзе 12 - ы летнiк. Да сустрэчы.

    Я так хочу, чтобы Ольховка не кончалась,
    Чтобы мысль не истощалась.
    У нас у всех.
    Я так хочу, чтобы все друзья встречались,
    Чтобы все они общались,
    Чтобы дела все получались,
    И в новый век! Лера.

    · Улетаю, чтобы снова вернуться. Уже сейчас жду встречи со всеми ольховитянами. Искренне Ваша-Нэ-Нэ-Нэ Баскет. 6.07. 2000.

    · Працуйце, дзялiцеся, дапамагайце, расслабляйцеся, адпачывайце, сумуйце, прыязджайце.

    · Жадаю iмклiвага развiцця фiзiкам i фiзiцы, методыцы i тэхналогiям: Жадаю бачыць усiх альхоўцаў шчаслiвымi, прызнанымi калегамi i начальствам. А.Г.

    · Быць тут праз год (Подпiс неразборлiвы).

    · Вiтаю цябе, Альхоўка! Шаноўныя сябры. Жадаю вам выдатна адпачыць i папрацаваць. Усiх вас люблю. Вольга Зв.

    · Гэта самыя цiкавыя i цудоўныя днi майго жыцця. Тут самыя добрыя сябры. (Подпiс неразборлiвы).

    · Сябры мае, як хочацца, калi вы чытаеце гэтыя радкi, каб я быў разам з вамi ў нашым крузе. Як хочацца перажыць гэты тыдзень радасцi яшчэ раз! Жадаю ўсiм радавацца ўзаемiнамi, набiрацца сiл на новы навучальны год i зноў балдзець на гэтай цудоўнай зямлi Альхоўкi. Вiват Альхоўка-2001. (Подпiс неразборлiвы).

    · Маладзее Альхоўка разам з намi. Няхай так будзе заўжды. Журба.

    · Жыве Альхоўка! Усiм вярнуцца праз год, новых iдэй, творчых поспехаў, кахання. Расшырыць склад каманд у спаборнiцтвах. Паласу жахаў зрабiць яшчэ больш жахлiвай, паласу асалодаў яшчэ больш салодкай. Яснага неба, цяпла, многа вады i рыбы ў Страчы. М.I. мець лужоную глотку i камандзiрскi голас. В.Н.

    · Даеш дваццатую Альхоўку!!!!


    Copyright © 2001-2010 Академия последипломного образования
    Центр информационных технологий