|
Версия для печати
|
Эксперыментальныя даследаванні вучняў Большасць педагогаў прызнае, што задача навучання школьнікаў – гэта не толькі перадача ведаў, але і ператварэнне іх у сродак творчага асэнсавання свету. Адным з метадаў пазнання акаляючага асяроддзя з’яўляецца даследаванне яго аб’ектаў, з’яў і працэсаў, а даследчыя ўменні ўваходзяць у лік ключавых кампетэнцый, якія асабліва актуальныя ў сітуацыі выбару, дынамікі змен, шматлікіх прблем і плюралізму поглядаў. Даследчая кампетэнцыя разглядаецца як важнейшая здольнасць чалавека да самастойнага пазнання, да вырашэння праблем, да аптымальнага выбору стратэгій паводзін і дзейнасці.У даследчым тыпе навучання вучань ставіцца ў сітуацыю, клі ен сам авалодвае паняццямі і спосабамі дзейнасці. У вучэбную праграму па фізіцы для 12-гадовай школы ўключаны эксперыментальныя даследванні (ЭД) вучняў. Гэта вельмі станоўчы факт, паколькі цяпер існуе нарматыўная аснова ўкаранення ў навучальны працэс самастойных даследаванняў школьнікаў. Дадзенае новаўвядзенне знаходзіцца ў рэчышчы сучасных адукацыйных тэндэнцый: · задачы міжнародных, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд па фізіцы носяць усе больш даследчы характар;· у падручнікі па фізіцы ў краінах Заходняй, Цэнтральнай Еўропы і ЗША, а апошнім часам і ў Расіі, уключаны, акрамя вучэбнай інфармацыі, шматлікія даследчыя заданні для вучняў;· усе больш распаўсюджваюцца тэлекамунікатыўныя праекты школьнікаў. Змест многіх з іх носіць прыродазнаўчы характар і скіраваны на прымяненне і развіцце вучнямі іх даследчых уменняў;· у вучэбнах планах ВНУ усе большае месца займае самастойная праца студэнтаў, пагэтаму актуалізуецца неабходнасць забеспячэння пераймальнасці ў формах і метадах арганізацыі навучальнага працэсу у сярэдняй і вышэйшай школе.Аднак, сення добра відаць наступная супярэчнасць: з аднаго боку, настаўнікі фізікі разумеюць актуальнасць арганізацыі ЭД вучняў; у вучэбную праграму по фізіцы ўключаны ЭД, а, з другога боку: 1) у педагогаў невялікі досвед паспяховай арганізацыі самастойнай даследчай дзейнасці вучняў; 2) у вучэбных дапаможніках амаль няма заданняў даследчага характару; 3) сшыткі для лабараторных работ, у большасці, дэтэрмініруюць рэпрадуктыўную дзейнасць вучняў; 4) многімі кіраўнікамі школ, метадыстамі, іпнспектарамі ЭД вучняў на разглядаюцца як абавязковы для выканання від школьнага фізічнага эксперымента. З-за пералічаных прычын АПА праводзіць аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі М.І. Запрудскага. Іх мэта: валоданне ўдзельнікамі курсаў методыкамі арганізацыі экспериментальных даследаванняў вучняў. Калі гэтаму адпавядае Ваша асабістая мэта, то мае сэнс замовіць месца ў групе ўдзельнікаў, паколькі ўдзел у курсах магчымы толькі па папярэдніх асабістых заяўках настаўнікаў або метадыстаў, якія імі дасылаюцца на адрас: 220040 Мінск, Някрасава, 20, пакой 304, Запрудскаму М. І. Змест заяўкі: 1. Прозвішча, імя і імя па бацьку. 2. Месца працы і пасада; адрас установы з паштовым індэксам; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка ўстановы, які падпіша загад аб Вашай камандзіроўцы на курсы. 3. Хатні адрас з паштовым індэксам. 4. Па якіх тэмах на ўроках фізікі вучні пад Вашым кіраўніцтвам праводзілі даследаванні? 5. Прычыны, якія абумовілі вашае рашэнне аб удзеле ў курсах. 6. Пажаданае для Вас месца для пражывання пад час курсаў: палатка або прышкольны інтэрнат. Разам з заяўкай дашліце Вашу распрацоўку аднаго з праграмных эксперыментальных даследаванняў. Выпускнікі мінулагодніх курсаў, пры жаданні прыехаць у летнік, Вы павінны разам з заяўкай даслаць, калі Вы гэта яшчэ не зрабілі, матэрыялы ўласнай д ыдактычнай сістэмы. Дасланая Вамі заяўка будзе сведчыць, што Вы псіхалагічна гатовы: 1) да жыцця на працягу тыдня ў не вельмі камфортных умовах; 2) дакладна падпарадкоўвацца рэгламенту летніка. Есць вялікая верагоднасць, што на падставе Вашай заяўкі, менавіта, Вы будзеце ў ліку тых, хто атрымае афіцыйнае запрашэнне на курсы. Звярніце ўвагу на галоўныя даты: 16 траўня -- першы дзень, калі пачынаецца прыем заявак; 30 траўня – апошні дзень прыему заявак; 4 ліпеня -- вельмі верагодна, што гэта будзе першы дзень курсаў. Даведкі можна атрымаць: па тэлефоне (8 017)2-85-78-33; Е-mail: mick@academy.edu.by. Пра курсы летніку ў папярэднія гады можна прачытаць у часопісе “Фізіка: праблемы выкладання”.
|
|
Центр информационных технологий |