|
||||||||
|
||||||||
Версия для печати
|
Камiсiя адкрытага конкурсу на стварэнне падручнiкаў па
сацыяльна-гуманiтарных прадметах для агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь
падвяла вынiкi - дала сваё заключэнне адносна рукапiсаў падручнiкаў,
рэкамендуемых секцыяй гiстарычных i сацыяльных навук i
секцыяй фiлалагiчных дысцыплiн.
Удзельнiкi камiсii свае пазiцыi абазначылi ў спецыяльным бюлетэнi. Рукапiсы ўдастойвалiся першага (3 балы), другога (2 балы) i трэцяга (1 бал) месцаў, а таксама заахвочвальных прэмiй. На секцыi гiстарычных i сацыяльных навук найбольшую колькасць балаў набраў рукапiс "Гiсторыя Беларусi, 11 кл." (аўтары В. Н. Сiдарцоў, В. М. Фамiн i нш.). Другое месца заняў рукапiс падручнiка "Гiсторыя Беларусi, 10 кл." (аўтары: i. П. Крэнь, А. В. Белазаровiч), трэцяе - адпаведна "Гiсторыя Беларусi з 1917 да 1945 г., 8 кл." (аўтар В. Р. Карнялюк). Рукапiсы "Гiсторыя Беларусi старажытных часоў, 4 кл." (аўтары: Г. В. Штыхаў, С. В. Паноў) i "Гiсторыя Беларусi, 11 кл." (аўтары: i. i. Коўкель, Э. С. Ярмусiк) былi прадстаўлены на заахвочвальныя прэмii. Камiсiя прыняла рашэнне: першае i другое месцы рукапiсам падручнiкам па прадмеце "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" не прысуджаць. Трэцяе месца аддалi падручнiку "Чалавек. Грамадства. Дзяржава, 10 кл." (пад рэд. Ю. А. Харына). На заахвочванне вылучаны падручнiк "Чалавек. Грамадства. Дзяржава, 10 кл." (пад рэд. С. В. Рашэтнiкава, Я. С. Яскевiч). На секцыi фiлалагiчных дысцыплiн з конкурсу быў зняты рукапiс падручнiка па рускай лiтаратуры, 11 класс, бо ён атрымаў тры адмоўныя рэцэнзii. Разглядалiся падручнiкi па беларускай лiтаратуры, напiсаныя па дзвюх праграмах - брэсцкай i мiнскай. Першае месца "ўзяў" брэсцкi варыянт рукапiсу "Беларуская лiтаратура, 11 кл. (пад рэд. В. Я. Ляшук). Другое месца атрымаў мiнскi варыянт - "Беларуская лiтаратура, 11 кл." (М. i. Мiшчанчук i iнш.), трэцяе - "Беларуская лiтаратура, 10 кл." (пад рэд. В. Я. Ляшук). На заахвочванне вылучана "Беларуская лiтаратура, 10 кл." (аўтары В. У. iвашын, М. А. Лазарук). ("Настаўнiцкая газета" ад 29 красавiка 2003 г.)
|
|
Центр информационных технологий |