|
||||||||
|
||||||||
Версия для печати
|
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНОВА 14 кастрычнiка 2002 г. № 1418 г. Мiнск
У мэтах ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi па арганiзацыi i правядзенню бесперапыннага прафесiйнага навучання кадраў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Унесцi ў Палажэнне аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, зацверджанае пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1995 г. № 20 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў", змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).
Г л а в а 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
2. Кiраванне бесперапынным навучаннем кадраў ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi,
Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага
кiравання.
ствараюць галiновыя сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, фармiруюць сетку адпаведных устаноў (iх падраздзяленняў), а таксама развiваюць розныя формы бесперапыннага навучання непасрэдна на вытворчасцi; ажыццяўляюць меры па навукова-метадычнаму, кадраваму забеспячэнню i ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай базы бесперапыннага навучання; забяспечваюць адпаведнасць зместу навучання патрабаванням навукова-тэхнiчнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiн, дыферэнцыраваны падыход да арганiзацыi навучання з улiкам рэальных пажаданняў i iнтарэсаў розных катэгорый работнiкаў; распрацоўваюць i зацвярджаюць галiновыя нарматывы вучэбна-матэрыяльнай базы для навучання кадраў; прадугледжваюць камандзiраванне работнiкаў у арганiзацыi для вывучэння вопыту па прыярытэтных напрамках вытворчасцi, падрыхтоўкi кадраў у галiне кiравання, навукi i тэхнiкi; абагульняюць i распаўсюджваюць перадавы вопыт арганiзацыi бесперапыннага навучання кадраў адпаведнай галiны. 6. Арганiзацыя работы па бесперапыннаму прафесiйнаму навучанню кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ускладаецца на кадравыя службы мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i арганiзацый. 7. Навукова-метадычнае кiраўнiцтва бесперапынным навучаннем у галiнах могуць ажыццяўляць галаўныя ўстановы (iх падраздзяленнi), якiя забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў. 8. Кiраўнiкi арганiзацый забяспечваюць: адпаведнасць узроўню i эканамiчнай падрыхтоўкi кадраў патрабаванням сучаснай эканомiкi, навукова-тэхнiчнага прагрэсу, сацыяльнага развiцця калектываў; патрэбнасць у падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi кадраў; распрацоўку i рэалiзацыю планаў бесперапыннага навучання, заключэнне дагавораў з установамi (iх падраздзяленнямi) i арганiзацыю навучання непасрэдна на вытворчасцi; стварэнне вучэбна-матэрыяльнай базы, выраб i набыццё тэхнiчных сродкаў навучання, наглядных дапаможнiкаў, арганiзацыю распрацоўкi метадычных матэрыялаў, работу з выкладчыцкiмi кадрамi.
ФОРМЫ БЕСПЕРАПЫННАГА ПРАФЕСIЙНАГА НАВУЧАННЯ
9. Навучанне кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца ў наступных асноўных формах, якiя павiнны забяспечыць яго бесперапыннасць:
арганiзаванае навучанне на вытворчасцi; павышэнне квалiфiкацыi ва ўстановах (iх падраздзяленнях); стажыроўка на прадпрыемствах, у вядучых навуковых арганiзацыях i ўстановах адукацыi; навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры; перападрыхтоўка.
СIСТЭМАТЫЧНАЕ САМАСТОЙНАЕ НАВУЧАННЕ
АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАННЯ НА ВЫТВОРЧАСЦI 15. Асноўнай формай масавай прафесiйнай вучобы кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на вытворчасцi з'яўляюцца вытворча-эканамiчныя семiнары. 16. Вытворча-эканамiчныя семiнары праводзяцца з кадрамi ў арганiзацыях з мэтай комплекснага вывучэння пытанняў сучаснай эканомiкi, выкарыстання прагрэсiўных тэхнiкi i тэхналогiй, гаспадарчага i працоўнага заканадаўства, перадавога вопыту i iншых пытанняў, накiраваных на вырашэнне канкрэтных задач, удасканалення дзейнасцi падраздзяленняў, у якiх працуюць слухачы гэтых семiнараў. 17. Навучанне ў вытворча-эканамiчных семiнарах праводзiцца па праграмах, якiя распрацоўваюцца арганiзацыямi.
ПАВЫШЭННЕ КВАЛIФIКАЦЫI ВА ЎСТАНОВАХ
18. Павышэнне квалiфiкацыi забяспечвае паглыбленне прафесiйных ведаў i навыкаў кадраў па адпаведных узроўнях атрыманай раней асноўнай адукацыi. Да павышэння квалiфiкацыi адносiцца любое навучанне, накiраванае на паглыбленне прафесiйных ведаў i навыкаў работнiкаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, а таксама на задавальненне iндывiдуальных патрэбнасцей грамадзян у павышэннi сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi. 19. Павышэнне квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым 1 раз у 5 гадоў, па месцы працы або ва ўстановах (падраздзяленнях) адукацыi, якiя ажыццяўляюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, з мэтай вырашэння навукова-тэхнiчных, эканамiчных i iншых задач, што ўзнiкаюць у працэсе развiцця галiны цi арганiзацыi. 20. Тэрмiны навучання ўстанаўлiваюцца да двух тыдняў (да 80 аўдыторных гадзiн). У асобных выпадках тэрмiны навучання вызначаюцца адпаведнымi рашэннямi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь". 21. Колькасць слухачоў у групах устаноў (iх падраздзяленняў), якiя фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, - 25-30 чалавек. Камплектаванне вучэбных груп можа ажыццяўляцца з лiку работнiкаў аднолькавых цi розных службовых катэгорый у залежнасцi ад мэты навучання.
СТАЖЫРОЎКА 22. Стажыроўка кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца ў мэтах засваення перадавога вопыту, набыцця практычных i арганiзатарскiх навыкаў для выканання абавязкаў па займаемай пасадзе або па пасадзе больш высокага узроўню. 23. Стажыроўка можа быць як самастойнай формай бесперапыннага прафесiйнага навучання, так i з'яўляцца часткай вучэбнага плана пры павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. 24. Працягласць стажыроўкi ўстанаўлiваецца арганiзацыяй, што накiроўвае работнiка на навучанне, або вышэйстаячым органам кiравання, зыходзячы з яе мэт, па ўзгадненню з кiраўнiком той арганiзацыi, дзе яна праводзiцца. 25. Стажыроўка служачых дзяржаўнага апарату ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з палажэннем, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны.
НАВУЧАННЕ Ў МЭТАВАЙ АСПIРАНТУРЫ
26. Навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры праводзiцца па тэмах, якiя цiкавяць арганiзацыю. Гэта навучанне прызначана для вырашэння навуковых праблем i павышэння ўзроўню навукова-тэарэтычнай квалiфiкацыi спецыялiстаў з улiкам iх асабiстых iнтарэсаў. Яно ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам пры падрыхтоўцы кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
ПЕРАПАДРЫХТОЎКА 27. Пад перападрыхтоўкай маецца на ўвазе набыццё новай квалiфiкацыi адпаведнага профiлю на ўзроўнях вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Запатрабаваннi да перападрыхтоўкi ўстанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi асноўнай адукаiцыi адпаведнага ўзроўню. 28. Перападрыхтоўка можа ажыццяўляцца ва ўсiх тыпах устаноў (iх падраздзяленнях), што забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, акрамя курсаў павышэння квалiфiкацыi, у адпаведнасцi з Палажэннем аб установах (iх падраздзяленнях), якiя забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў. 29. Перападрыхтоўка праводзiцца па спецыяльнасцях (спецыялiзацыях) у адпаведнасцi з дзеючым Пералiкам спецыяльнасцей i спецыялiзацый, па якiх ажыццяўляецца перападрыхтоўка кадраў. Адкрыццё новых спецыяльнасцей (спецыялiзацый) перападрыхтоукi ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку. 30. Тэрмiны навучання пры перападрыхтоўцы наступныя: для кiруючых работнiкаў - да пяцi месяцаў з адрывам ад працы, для спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй - да паўтара года з адрывам ад працы i да двух гадоў без адрыву ад працы, для спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да сямi месяцаў з адрывам ад працы i да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы. Тэрмiны навучання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў органаў дзяржаўнага кiравання ў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца адпаведнымi рашэннямi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 31. Пры перападрыхтоўцы кадраў з лiку асоб, маючых вышэйшую адукацыю, аб'ём вучэбнай нагрузкi павiнен быць:
без прысваення квалiфiкацыi - не менш за 300 гадзiн. 32. Пры перападрыхтоўцы кадраў з лiку асоб, якiя маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, аб'ём вучэбнай нагрузкi павiнен быць:
без прысваення квалiфiкацыi - не менш за 300 гадзiн. 33. Колькасць слухачоў у групах устаноў (iх падраздзяленняў), якiя фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, 25-30 чалавек. 34. Перападрыхтоўка з прысваеннем квалiфiкацыi кадраў не дае вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыi па спецыяльнасцi перападрыхтоўкi.
ПАРАДАК РАСПРАЦОЎКI I ЗАЦВЯРДЖЭННЯ
35. Навучанне ва ўстановах (iх падраздзяленнях) праводзiцца на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыi (вучэбных планаў, праграм, тэматычных i вучэбна-тэматычных планаў), якая распрацоўваецца, праходзiць узгадненне, рэцэнзаванне i зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку. 36. Тыпавыя вучэбныя планы i праграмы па павышэнню квалiфiкацыi, перепадрыхтоўцы кiруючых работнiкаў, спецыялiстаў распрацоўваюцца мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi не радзей чым 1 раз у 5 гадоў. На падставе адпаведных тыпавых вучэбных планаў i праграм установамi (iх падраздзяленнямi) i iншымi арганiзацыямi распрацоўваюцца вучэбныя планы i праграмы, па якiх праводзiцца навучанне. 37. Вучэбныя планы па перападрыхтоўцы кадраў з прысваеннем квалiфiкацыi распрацоўваюцца ўстановамi па ўзгадненню з галiновымi мiнiстэрствамi, iншымi органамi дзяржаўнага кiравання, праходзяць рэцэнзаванне ў галаўных установах адукацыi адпаведнага профiлю i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi. Астатнiя вiды вучэбна-праграмнай дакументацыi па падрыхтоўцы кадраў з прысваеннем квалiфiкацыi зацвярджаюцца кiраўнiком установы адукацыi. 38. Вучэбна-праграмная дакументацыя па павышэнню квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў без прысваення квалiфiкацыi распрацоўваецца ўстановамi (iх падраздзяленнямi) i зацвярджаецца кiраўнiком установы. 39. Абавязковым для ўсiх тыпаў вучэбна-праграмнай дакументацыi з'яўляецца яе разгляд i рэкамендацыя савета ўстановы адукацыi. 40. Праходжанне стажыроўкi ажыццяўляецца па iндывiдуальных планах i праграмах, распрацаваных i зацверджаных арганiзацыяй, якая накiроўвае на стажыроўку, i па ўзгадненню з кiраўнiком той арганiзацыi, дзе яна праводзiцца.
АТЭСТАЦЫЯ СЛУХАЧОЎ I ДАКУМЕНТЫ АБ ПРАХОДЖАННI
41. Ацэнка ўзроўню ведаў слухачоў праводзiцца па вынiках бягучага кантролю i вынiковай атэстацыi. Вынiковая атэстацыя пры павышэннi квалiфiкацыi кадраў можа праводзiцца ў форме гутаркi, залiку, экзамену, абароны выпускной работы, рэферата. Вынiковая атэстацыя пры перападрыхтоўцы праводзiцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Для правядзення выпускнога экзамену пры павышэннi квалiфiкацыi, i перападрыхтоўцы без прысваення квалiфiкацыi ствараецца экзаменацыйная камiсiя, склад якой зацвярджаецца кiраўнiком установы. Для правядзення выпускнога дзяржаўнага экзамену пры перападрыхтоўцы з прысваеннем квалiфiкацыi ствараецца дзяржаўная экзаменацыйная камiсiя, склад якой зацвярджаецца кiраўнiком установы. Старшыня дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi штогод па прадстаўленню ўстановы. 42. Па вынiках стажыроўкi работнiк робiць справаздачу непасрэднаму кiраўнiку па месцы асноўнай працы ў форме аналiтычнай справаздачы або метадычных рэкамендацый па выкарыстанню ў практыцы атрыманых тэарэтычных i практычных ведаў, абароны праекта i г.д. 43. Пры паспяховым праходжаннi вынiковай атэстацыi па рэзультатах павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi, стажыроўкi слухачы атрымлiваюць адпаведны дакумент устаноўленага ўзору: пасведчанне аб павышэннi квалiфiкацыi або аб праходжаннi стажыроўкi цi дыплом аб перападрыхтоўцы. 44. Узоры i парадак вырабу, запаўнення i выдачы слухачам дакументаў аб заканчэннi навучання ва ўстановах (iх падраздзяленнях) зацвярджаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
|
|
Центр информационных технологий |