"Альхоўка-2005"
Баннер

"Альхоўка-2005"

Эксперыментальныя даследаванні вучняў

Большасць педагогаў прызнае, што задача навучання школьнікаў – гэта не толькі перадача ведаў, але і ператварэнне іх у сродак творчага асэнсавання свету. Адным з метадаў пазнання акаляючага асяроддзя з’яўляецца даследаванне яго аб’ектаў, з’яў і працэсаў, а даследчыя ўменні ўваходзяць у лік ключавых кампетэнцый, якія асабліва актуальныя ў сітуацыі выбару, дынамікі змен, шматлікіх прблем і плюралізму поглядаў. Даследчая кампетэнцыя разглядаецца як важнейшая здольнасць чалавека да самастойнага пазнання, да вырашэння праблем, да аптымальнага выбору стратэгій паводзін і дзейнасці.У даследчым тыпе навучання вучань ставіцца ў сітуацыю, клі ен сам авалодвае паняццямі і спосабамі дзейнасці.

У вучэбную праграму па фізіцы для 12-гадовай школы ўключаны эксперыментальныя даследванні (ЭД) вучняў. Гэта вельмі станоўчы факт, паколькі цяпер існуе нарматыўная аснова ўкаранення ў навучальны працэс самастойных даследаванняў школьнікаў. Дадзенае новаўвядзенне знаходзіцца ў рэчышчы сучасных адукацыйных тэндэнцый:

  • задачы міжнародных, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд па фізіцы носяць усе больш даследчы характар;
  • у падручнікі па фізіцы ў краінах Заходняй, Цэнтральнай Еўропы і ЗША, а апошнім часам і ў Расіі, уключаны, акрамя вучэбнай інфармацыі, шматлікія даследчыя заданні для вучняў;
  • усе больш распаўсюджваюцца тэлекамунікатыўныя праекты школьнікаў. Змест многіх з іх носіць прыродазнаўчы характар і скіраваны на прымяненне і развіцце вучнямі іх даследчых уменняў;
  • у вучэбнах планах ВНУ усе большае месца займае самастойная праца студэнтаў, пагэтаму актуалізуецца неабходнасць забеспячэння пераймальнасці ў формах і метадах арганізацыі навучальнага працэсу у сярэдняй і вышэйшай школе.

Аднак, сення добра відаць наступная супярэчнасць:
з аднаго боку, настаўнікі фізікі разумеюць актуальнасць арганізацыі ЭД вучняў; у вучэбную праграму по фізіцы ўключаны ЭД, а, з другога боку:

  1. у педагогаў невялікі досвед паспяховай арганізацыі самастойнай даследчай дзейнасці вучняў;
  2. у вучэбных дапаможніках амаль няма заданняў даследчага характару;
  3. сшыткі для лабараторных работ, у большасці, дэтэрмініруюць рэпрадуктыўную дзейнасць вучняў;
  4. многімі кіраўнікамі школ, метадыстамі, іпнспектарамі ЭД вучняў на разглядаюцца як абавязковы для выканання від школьнага фізічнага эксперымента.

З-за пералічаных прычын АПА праводзіць аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі М.І. Запрудскага. Іх мэта: валоданне ўдзельнікамі курсаў методыкамі арганізацыі экспериментальных даследаванняў вучняў.

Калі гэтаму адпавядае Ваша асабістая мэта, то мае сэнс замовіць месца ў групе ўдзельнікаў, паколькі ўдзел у курсах магчымы толькі па папярэдніх асабістых заяўках настаўнікаў або метадыстаў, якія імі дасылаюцца на адрас: 220040 Мінск, Някрасава, 20, пакой 304, Запрудскаму М. І.

Змест заяўкі:

  1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
  2. Месца працы і пасада; адрас установы з паштовым індэксам; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка ўстановы, які падпіша загад аб Вашай камандзіроўцы на курсы.
  3. Хатні адрас з паштовым індэксам.
  4. Па якіх тэмах на ўроках фізікі вучні пад Вашым кіраўніцтвам праводзілі даследаванні?
  5. Прычыны, якія абумовілі вашае рашэнне аб удзеле ў курсах.
  6. Пажаданае для Вас месца для пражывання пад час курсаў: палатка або прышкольны інтэрнат.

Разам з заяўкай дашліце Вашу распрацоўку аднаго з праграмных эксперыментальных даследаванняў. Выпускнікі мінулагодніх курсаў, пры жаданні прыехаць у летнік, Вы павінны разам з заяўкай даслаць, калі Вы гэта яшчэ не зрабілі, матэрыялы ўласнай д ыдактычнай сістэмы.

Дасланая Вамі заяўка будзе сведчыць, што Вы псіхалагічна гатовы:

  1. да жыцця на працягу тыдня ў не вельмі камфортных умовах;
  2. дакладна падпарадкоўвацца рэгламенту летніка.

Есць вялікая верагоднасць, што на падставе Вашай заяўкі, менавіта, Вы будзеце ў ліку тых, хто атрымае афіцыйнае запрашэнне на курсы.

Звярніце ўвагу на галоўныя даты:

16 траўня - першы дзень, калі пачынаецца прыем заявак;
30 траўняапошні дзень прыему заявак;
4 ліпеня - вельмі верагодна, што гэта будзе першы дзень курсаў.

Даведкі можна атрымаць:

па тэлефоне (8017)285-78-33;
Е-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Пра курсы летніку ў папярэднія гады можна прачытаць у часопісе “Фізіка: праблемы выкладання”.

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер