"Альхоўка-2008"
Баннер

"Альхоўка-2008"

XIX летнiк у Альхоўцы

Калi нейкi праект так доўга не знiкае,
то гэта – добры праект

Акадэмія паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага РАА на базе Альхоўскай СШ напачатку ліпеня 2008 года ў адпаведнасцi з загадам № 803 ад 26.12.2007 года Мiнiстэрства адукацыi праводзіць аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі АПА М. І. Запрудскага. Тэма курсаў: «Педагагічныя асновы і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па праблеме энэргазберажэння». Мэта курсаў – валоданне іх выпускнікамі ўменнямі праектаваць навучальныя матэрыялы даследчага характару для вучняў і ўменне кіраваць вучнеўскімі даследваннямі, якія скіраваны на фарміраванне энергазберагаючых паводзін школьнікаў.

Калі гэтаму адпавядае Ваша асабістая мэта і Вы гатовы тыдзень жыць у не вельмі камфортных умовах, падпарадкоўвацца рэгламенту летніка, то мае сэнс ўдзельнічаць у конкурсе на права вучыцца на гэтых курсах. Удзел у курсах магчымы толькі па папярэдніх асабістых заяўках настаўнікаў або метадыстаў, якія імі дасылаюцца на адрас: 220040 Мінск, Някрасава, 20, пакой 304, Запрудскаму М.І.

Змест заяўкі (па звычайнай або электроннай пошце):

  1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
  2. Месца працы і пасада.
  3. Адрас установы з паштовым індэксам; прозвішча: імя і імя па бацьку кіраўніка ўстановы, які падпіша загад аб Вашай камандзіроўцы на курсы.
  4. Хатні адрас з паштовым індэксам, Е-mail.
  5. Па якіх тэмах вучні на ўроках і ў пазаўрочны час пад Вашым кіраўніцтвам праводзілі даследванні?
  6. Прычыны, якія абамовілі вашае рашэнне аб удзеле ў курсах.
  7. Пажаданае для Вас месца для пражывання пад час курсаў: палатка або прышкольны інтэрнат.

Есць вялікая верагоднасць, што на падставе Вашай заяўкі, менавіта, Вы будзеце ў ліку тых, хто атрымае афіцыйнае запрашэнне на курсы.

Звярніце ўвагу на галоўныя даты:
16 мая -- першы дзень, калі пачынаецца прыем заявак.
30 маяапошні дзень прыему заявак.
30 чэрвеня -- першы дзень курсаў.
5 ліпеня – апошні дзень курсаў.
6 ліпеня – ад’езд.

Даведкі можна атрымаць:
• па тэлефоне (8017)2-85-78-33
• Е-почце: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

Пра мінулыя курсы ў летніку можна прачытаць у:
• часопісе «Фізіка: праблемы выкладання»;
www.academy.edu.by / кафедра педагогики / Запрудский Н.И. / методический лагерь;
www.partainter.net;
• на сайце Альхоўскай школы www.olkhovka.iatр.by / метадычны летнік.

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер