13-14 сакавіка 2018 г. — рэспубліканскі семінар-практыкум “Эфектыўная адукацыйная практыка рэалізацыі зместу па вучэбным прадмеце “Замежная мова” на вучэбных занятках з базавым і павышаным узроўнямі вывучэння”
Баннер

13-14 сакавіка 2018 г. — рэспубліканскі семінар-практыкум “Эфектыўная адукацыйная практыка рэалізацыі зместу па вучэбным прадмеце “Замежная мова” на вучэбных занятках з базавым і павышаным узроўнямі вывучэння”

У акадэміі паслядыпломнай адукацыі 13-14 сакавіка 2018 г. адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум метадыстаў рэгіянальных інстытутаў  развіцця адукацыі, намеснікаў дырэктараў устаноў адукацыі, якія адказваюць за выкладанне замежнай мовы, і кіраўнікоў метадычных абўяднанняў настаўнікаў замежных моў “Эфектыўная адукацыйная практыка рэалізацыі зместу па вучэбным прадмеце “Замежная мова” на вучэбных занятках з базавым і павышаным узроўнямі вывучэння”.

Базавы і павышаны ўзроўні вывучэння замежнай мовы ў сёняшні час … Што гэта азначае для вучня? Якія запыты вучня і перспектывы яго развіцця чакаюць нас заўтра?

На рэспубліканскі семінар-практыкум з’ехаліся вопытныя педагогі-практыкі.

Эфектыўным вопытам асабістай педагагічнай дзейнасці падчас правядзення практыкумаў і майстар-класаў падзяліліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі. Немагчыма было вылучыць асобна чыйсьці вопыт педагагічнай дзейнасці, які дапамагае вучням з задавальненнем вывучаць замежную мову.

Практычныя заняткі і майстар-класы накіроўваліся не проста на навучанне спосабам дзейнасці настаўніка-практыка, але і абгрунтоўвалася, для чаго той ці іншы прыём выкарыстоўваецца, у чым яго эфектыўнасць. Так, напрыклад, настаўніца англійскай мовы г.Барысава Сцяпанава Юлія Уладзіміраўна падчас майстар-класа прадэманстравала, як сродкамі мультымедыйнага кантэнту можна фарміраваць ў вучняў кагнітыўную гібкасць. Святлана Віктараўна Седзюкевіч, якая выкладае англійскую мову ў сталічнай гімназіі № 7, падзялілася з прысутнымі на практычных занятках, якім чынам можна аптымізаваць з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій засваенне і замацаванне вучнямі моўнага і маўленчага вучэбнага матэрыялу. Удзельнікі майстар-класа настаўніцы нямецкай мовы сярэдняй школы № 7 г.Брэста Кавалёвай Галіны Валянцінаўны пераканаліся ў тым, што суб’ект-суб’ектнае ўзаемадзеянне вучняў на вучэбных занятках з’яўляецца асновай інтэрактыўнага навучання замежнай мове. Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў з дапамогай інтэрактыўнасці, мабільнасці, сецявога ўзаемадзеяння навучыла настаўніца нямецкай мовы Зялёнкаўскай сярэдняй школы Полацкага раёна Стэльмачонак Аліна Міхайлаўна. Настаўніца гімназіі № 2 г. Магілёва Кугукіна Таццяна Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу прысутных на псіхалінгвістычнай аснове фарміравання ў навучэнчаў маўленчых навыкаў. Майстар-клас з прысутнымі па ўпраўленні іншамоўнай камунікатыўнай дзейнасцю вучняў з дапамогай эфектыўных прыёмаў правяла настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 4 г. Івацэвічы Шабан Святлана Леанідаўна. Кебец Галіна Міхайлаўна, якая выкладае англійскую мову мову ў сярэдняй школе № 14 г. Мазыра, падзялілася практыкай фарміравання міжкультурнай кампетэнцыі ў вучняў. Якім чынам усплываюць стымулюючыя заняткі па нямецкай мове на асобаснае развіццё выхаванцаў настаўніцы нямецкай мовы сярэдняй школы № 27 г. Бабруйска Сцяшэнка Алены Генадзьеўны, даведаліся ўдзельнікі рэспубліканскага семінара падчас арганізаванага ёй практыкума.

З вялікай зацікаўленасцю працавалі семінарысты ў час практыкума настаўнікаў французскай мовы ДУА “Гімназія № 2 г. Ваўкавыска” Лобач Алы Афанасьеўны і Сарока Святланы Міхайлаўны: засвойвалі сістэму педагагічнай дзейнасці ўстановы адукацыі, якая станоўча ўсплывае на фарміраванне якасцяў полікультурнай асобы вучняў сродкамі вучэбнага прадмета “Замежная мова”.

Перамены адносна зместу выпускнога экзамена па замежнай мове чакаюць настаўнікаў і вучняў у чэрвені бягучага года. Цікава было семінарыстам пабываць у гімназіі № 24 г.Мінска на вучэбных занятках у выпускных класах, дзе працуюць знаямітыя настаўнікі: Зубрыліна Інэса Уладзіміраўна, настаўніца англійскай мовы кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, і Негурэ Вольга Вячаславаўна, настаўніца нямецкай мовы кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”. У час самааналізу вучэбных заняткаў настаўнікі абгрунтавалі ўключэнне відаў дзейнасці, якія прысутнічаюць ў фармаце выпускнога экзамена, ў канву ўрока.

Цікавымі была гутарка з адміністрацыяй гімназіі, настаўнікамі замежных моў, псіхолагам і ўдзельнікамі семінара аб сучасных напрамках прафесійна-асобаснага развіцця настаўнікаў замежнай мовы і магчымасцях павышэння якасці моўнай адукацыі навучэнцаў.

І ўсё ж, якія перамены чакаюць заўтрашнюю школу? Што новага можа прапанаваць настаўнік замежнай мовы сваім выхаванцам і для чаго гэта ім патрэбна? Мэта змяненняў – дапамагчы раскрыць зацікаўленасць вучняў у авалоданні або паглыбленні ведаў, якія накіраваны на раскрыццё таленавітасці кожнага суадносна з асабістымі запытамі. У час паседжання круглага стала выказваліся розныя думкі. Сыйшліся да наступнага фармату змяненняў — вылучыць у вучняў зацікаўленасць станоўчай справай, прадэманстраваць магчымасці вучэбнага прадмета ў плане “ведаю”, “умею”, “здольны вырашыць”, “гатовы да далейшай самастойнай дзейнасці”.

Дарэчы, вучэбны прадмет “Замежная мова” ўсё больш заваёўвае аўтарытэт у якасці прыкладнога. Таму для вучняў, якія жадаюць стаць па заканчэнні агульнай сярэдняй адукацыі прафесіяналамі сваёй справы, з’яўляецца магчымасць вывучэння яшчэ адной замежнай мовы, напрыклад, кітайскай, або нямецкай, французскай, іспанскай. Чытанне ў арыгінале, як вядома, дапамагае пашыраць светапогляд на тую або іншую галіну навукі, культуры, станоўча ўсплывае на развіццё прафесійна-асобаснага патэнцыялу спецыяліста.

Працягваецца год Малой Радзімы. Вядома, што “свае сцены” заўсёды дапамагаюць і жыць, і працаваць. Таму кожная школа, гарадская або сельская, Малая Радзіма кожнага вучня, павінна падтрымліваць і развіваць яго зацікаўленасць і творчае станаўленне.

Фота ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара

Хадасевіч Г.С.,  метадыст вышэйшай катэгорыі
ўпраўлення вучэбна-метадычнай  работы

Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер
Баннер